29 жніўня — дзвесце сорак першы (дзвесце сорак другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
Нарадзіліся
- 1619: Жан-Батыст Кальбер, французскі дзяржаўны дзеяч
- 1632: Джон Лок, англійскі філосаф, аўтар эмпірычнай тэорыі пазнання
- 1756: Ян Снядэцкі, астраном, матэматык, філосаф, рэктар Віленскага ўніверсітэта (1806—1825) (пам. 21.9.1830)
- 1780: Жан Агюст Дамінік Энгр, французскі мастак
- 1821: Габрыель дэ Мартылье, французскі археолаг
- 1862: Морыс Метэрлінк, бельгійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1911)
- 1862: Эндру Фішэр, 5-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
- 1890: Вільгельм Кнорын, савецкі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, літаратурны крытык, журналіст
- 1894: Вернер Гілес, нямецкі мастак
- 1904: Вернер Форсман, нямецкі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1956)
- 1915: Інгрыд Бергман, шведская і амерыканская актрыса
- 1923: Уладзімір Казбярук, беларускі літаратуразнавец.
- 1935: Уільям Фрыдкін, амерыканскі кінарэжысёр.
- 1936: Джон Сідні Макейн, амерыканскі палітык
- 1958: Майкл Джэксан, амерыканскі поп-спявак (пам. 25.6.2009)
- 1963: Карл Маркавіц, акцёр тэатра і кіно
- 1967: Іржы Ружэк, чэшскі фатограф мастацтва
- 1996: Дэрыл Нейта, брытанская лёгкаатлетка
Памерлі
- 1523: Ульрых фон Гутэн, нямецкі гуманіст
- 1799: Пій VI, Папа Рымскі
- 1877: Брыгам Янг, амерыканскі прапаведнік
- 1946: Джон Сцюарт Кары, амерыканскі мастак
- 1975: Эйман дэ Валера, ірландскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
- 1978: Вернер Грэф, нямецкі мастак
- 1982: Інгрыд Бергман, шведская і амерыканская актрыса
- 1987: Лі Марвін, амерыканскі кінаакцёр
- 2006: Нагіб Махфуз, егіпецкі пісьменнік, драматург, сцэнарыст; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 11.12.1911)
- 2014: Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак-графік, педагог (нар. 4.1.1956)
Святкуюць