Assassin’s Creed IV: Black Flag | |
---|---|
Распрацоўшчыкі | Ubisoft |
Выдавец | Ubisoft |
Частка серыі | Assassin's Creed |
Даты выпуску | 29 кастрычніка 2013 і 29 кастрычніка 2013 |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія |
Жанры | Экшн ад трэцяй асобы, Раллевы шутар |
Стваральнікі | |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows, PlayStation 4, Xbox 360, Xbox One, Wii U і PlayStation 3 |
Гульнявы рухавічок | Ubisoft Anvil |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | англійская, французская, італьянская мова, нямецкая, іспанская, чэшская, дацкая мова, нідэрландская, фінская мова, нарвежская мова, польская, партугальская мова, бразільскі варыянт партугальскай мовы, руская, шведская мова і спрошчаная кітайская[d] |
Носьбіты | аптычны дыск, лічбавая спампоўка і лічбавае распаўсюджванне |
Кіраванне | клавіятура, мыш |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Assassin’s Creed IV: Black Flag (бел.: Крэда забойцы 4: Чорны сцяг) — камп’ютарная гульня у жанры экшн ад трэцяй асобы з адкрытым светам, якая была выпушчана 28 кастрычніка 2013 года. Галоўным героем з’яўляецца пірат Эдвард Кенуэй — дзед Конара з Аssassin’s Creed 3. Дзеянне гульні разгортваецца на Карыбах ў XVIII стагоддзі.
Уся гульня ўяўляе сабой успаміны далекіх продкаў, перажываныя зноўку з дапамогай спецыяльнай прылады — Анімуса. Галоўны герой перажывае ўсе гэтыя ўспаміны мінулых стагоддзяў, каб сінхранізаваць сваю памяць з памяццю продкаў.
Успаміны дзеляцца на паслядоўнасці (часткі) і асобныя падзеі (місіі). Амаль у кожнай місіі ёсць дадатковыя даручэнні. Калі выканаць усе даручэнні, то асобны ўчастак памяці будзе сінхранізаваны на 100%. Калі ж гэтага не ўдалося зрабіць з першага разу, то заўседы можна вярнуцца ў пройдзеную місію, увайшоўшы ў меню і выбраўшы адпаведны радок.
Галоўны герой Аssassin’s Creed 4 — Эдвард Кенуэй — малады брытанец з "смагай небяспекі і прыгод", які ператвараецца з капера у пірата, і хутка аказваецца уцягнуты ў вайну між Асасінамі і Тампліерамі. Справа адбываецца на пачатку 18 стагоддзя (Залаты Век Пірацтва) на выспах Карыбскага мора. У гульні можна сустрэць вядомых піратаў Чорную Бараду (Blackbeard) і Чарльза Вейна (Charles Vane).
Асноўныя персанажы
Эдвард Джэймс Кенуэй — галоўны герой гульні, брытанскі капер, які стаў пасля піратам і членам Ордэна Асасінаў. Народжаны ў Суенсі, Уэльс. Быў бацькам Хэйтэма, які пазней аддаў Ордэн. Таксама з’яўляецца дзедам Конара і далекім продкам Дэзмонда Майлса.
Кампанія Ubisoft 3 кастрычніка афіцыйна апублікавала сістэмныя патрабаванні для PC-версіі гульні Аssassin’s Creed 4: Black Flag.
Мінімальная канфігурацыя:
Аперацыйная сістэма: Windows Vista SP1 ці SP Windows 7 або Windows 8 (32/64bit);
Працэсар: Intel Core 2 Quad Q8400 2,6 ГГц або AMD Athlon II X4 620 2,6 ГГц;
Відэакарта: NVIDIA GeForce GTX 260 або AMD Radeon HD 4870 (512 Мб відэапамяці з Shader Model 4.0);
Аператыўная памяць: 2 ГБ;
Вольнае месца на цвердым дыску: 30 ГБ.
Рэкамендуемая канфігурацыя:
Аперацыйная сістэма: Windows Vista SP2 або Windows 7 SP1 ці Windows 8 (32/64bit);
Працэсар: Intel Core i5 2400S 2,5 ГГц або AMD Phenom II X4 940 3,0 ГГц;
Відэакарта: NVIDIA GeForce GTX 470 або AMD Radeon HD 5850 (1024 Мб відэапамяці, шэйдары 5.0);
Аператыўная памяць: 4 ГБ.
Вольнае месца на цвердым дыску: 30 ГБ.
Відэакарты, якія падтрымліваюцца гульней пры рэлізе: NVIDIA GeForce GTX 260, GT400, GT500, GT600, GT700 або серыі AMD Radeon HD4870 і HD5000, HD6000, HD7000.