FREEДОМ

FREEДОМ
Выява лагатыпа
Краіна Украіна
Зона вяшчання Еўропа і свет
Мова вяшчання руская
Дата пачатку вяшчання 1 кастрычніка 2015 года
Заснавальнік Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны
Уладальнік Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны
Кіраўнікі Людміла Беразоўская
Слоган Заўсёды побач
Сайт tvfreedom.io
uatv.ua

FREEДОМ (да 2022 года UATV) — украінскі тэлеканал для замежнага вяшчання, заснаваны 1 кастрычніка 2015 года. Трансляцыя вядзецца пяццю мовамі: украінскай, рускай, англійскай, арабскай і крымскататарскай. Мэта канала — забеспячэнне доступу замежнай аўдыторыі да аб’ектыўнай, актуальнай і поўнай інфармацыі пра падзеі ва Украіне, а таксама фарміраванне і падтрыманне пазітыўнага іміджу Украіны ў свеце.

Замяніў сабой спадарожнікавы тэлеканал «УТР».

Перадумовы стварэння

Лейтматывам стварэння новага тэлеканала першапачаткова была патрэба ў процістаянні расійскай прапагандзе на тле вайны на Данбасе.

Праект закона «Пра сістэму іншамаўлення Украіны» быў прадстаўлены ўрадам парламенту 13 ліпеня 2015 года. Планавалася, што новы канал атрымае назву «Ukraine Tomorrow», аднак пасля рэгістрацыі гандлёвай маркі з такой самай назвай украінскім алігархам Дзмітрыям Фірташам законапраект быў зменены.

Гісторыя

Першы выхад «Мультымедыйнай платформы іншамаўлення Украіны» ў эфір адбыўся 1 кастрычніка 2015 года а 12:00. 8 снежня таго ж года законапраект «Пра сістэму іншамаўлення Украіны» быў ухвалены дэпутатамі 282 галасамі за (з 450-ці).

Спачатку планаваўся запуск адразу некалькіх моўных версій UATV, аднак з фінансавых прычын на момант запуску ў кастрычніку было вырашана здзяйсняць трансляцыі пачаргова ўкраінскай і рускай мовамі. З лютага 2017 года канал пачаў трансляцыі крымскататарскай, арабскай і англійскай мовамі.

З 13 студзеня 2020 года UATV спыніў вяшчанне ў прамым эфіры. На канале праграмы выходзяць толькі ў запісе. З 1 сакавіка 2020 года на базе UATV быў створаны інфармацыйна-забаўляльны тэлеканал «Дом», арыентаваны на аўдыторыю ў Данецкай і Луганскай абласцях, а таксама на тэрыторыі Украіны, якія мяжуюць з Расіяй, Беларуссю і Малдовай.

Зноскі

  1. Призначено керівника ДП "Мультимедійна платформа іномовлення України" — Урядовий портал, 05.04.2016
  2. Відбувся запуск Мультимедійної платформи іномовлення України / Міністерство інформаційної політики України, 1 Жовтня 2015, 17:10 Архівавана 6 кастрычніка 2015.
  3. "Телеканал UA перейменовано у FREEДОМ". 24 жніўня 2022. Праверана 25 верасня 2022. {{cite news}}: Невядомы параметр |piblisher= ігнараваны (даведка)
  4. Протягом року буде збільшено фінансування «Укрінформу» і здійснено рестарт каналу UATV — МІП — Детектор медіа, 9 Лютого 2016
  5. Ответ Кремлю — Украина создает телеканал иновещания «Ukraine Tomorrow» / Газета «Донбасс», 08.12.2015 13:41
  6. «Шах и мат, российская пропаганда!»: Украина запускает телеканал иновещания «Ukraine Tomorrow» / Joinfo.ua, 08.12.2015 | 12:47
  7. Проект Закону про систему іномовлення України № 2334а від 13.07.2015
  8. Group DF заявляет о правах на ТМ «Ukraine Tomorrow» в 27 странах ЕС / Интерфакс-Украина, 13.01.2016
  9. Стець VS Фирташ: кому достанется бренд Ukraine Tomorrow / ЛИГА.Бизнес, 17.08.2015 08:30
  10. Group DF Дмитра Фірташа пояснила причини реєстрації бренду Ukraine Tomorrow / ТелеКритика, 07.08.2015 23:58 Архівавана 23 жніўня 2015.
  11. Рада ухвалила закон про іномовлення і створення каналу Ukraine Tomorrow / Радіо Свобода, 08.12.2015
  12. В Україні створили телерадіокомпанію іномовлення — «Ukraine Tomorrow» / espreso.tv, 8 грудня 2015, 11:41
  13. UATV — Укрінформ, станом на 5 квітня 2016 року
  14. В Україні запустили новий формат іномовлення — Корреспондент, 1 жовтня 2015
  15. Телепрограму Крим. Реалії скоро зможуть дивитися за кордоном — Мінінформполітики України — Крим Реалії, 10.11.2015
  16. Український телеканал почав мовлення кримськотатарською закордон та в окупований Крим / УП, 4 лютого 2017
  17. Канал UATV, станом на 8 лютого 2017 року
  18. Нацрада переоформила ліцензію UATV для запуску нового телеканалу «Дім»

Спасылкі