ням.: Österreichische Eishockey-Liga | |
---|---|
Заснаваны: | 1923 |
Краіна: |
Аўстрыя (8 каманд) Венгрыя (1 каманда) Італія (1 каманда) Славакія (1 каманда) |
Колькасць каманд: | 11 |
Аўстрыйская хакейная ліга (ням.: Österreichische Eishockey-Liga, таксама вядома як Erste Bank Eishockey Liga) — галоўная хакейная ліга Аўстрыі.
Створана ў 1923 годзе, у 1923—1965 гадах, за выключэннем 1936 і 1939—1945, у Аўстрыі праводзіліся штогадовыя хакейныя турніры рознага фармату, іх пераможцы аб’яўляліся чэмпіёнамі Аўстрыі. З сезона 1965/1966 гадоў вядзецца гісторыя сучаснай Аўстрыйскай хакейнай лігі.
Ліга мела розных спонсараў, з сезона 2003/2004 імянны спонсар — аўстрыйскі Erste Bank.
Ліга спачатку ўключала толькі аўстрыйскія каманды, з нядаўняга часу ўключае каманды са Славеніі (з сезона 2006/2007), Венгрыі (з сезона 2007/2008), Чэхіі (з сезона 2010/2011), Італіі (з сезона 2013/2014), Славакіі (з сезона 2020/2021).
У 2013 годзе ХК «Медзвешчак» пакінуў Аўстрыйскую хакейную лігу дзеля ўдзелу ў Кантынентальнай хакейнай лізе
2018 года, праз фінансавыя праблемы, лігу пакінуў славенскі ХК «Акрон Есеніце», але вярнуўся ХК «Медзвешчак».
28 студзеня 2019 года ХК «Медзвешчак» абвясціў, што не будзе ўдзельнічаць у лізе праз фінансавыя цяжкасці.
У маі 2020 года чэшскі ХК Орлі Знойма абвясціў пра выхад з лігі з-за пандэміі COVID-19 і нявызначанага эканамічнага стану клуба. З сезона 2020/2021 клуб будзе гуляць у чэшскай 2-й хакейнай лізе.
У сезоне 2021/2022 Аўстрыю прадстаўляюць толькі 8 з 11 удзельнікаў турніру.
Каманда | Краіна | Горад | Арэна | Умяшчальнасць | Удзел у лізе |
---|---|---|---|---|---|
ХК Грац 99ерс | Аўстрыя | Грац | Eisstadion Graz-Liebenau | 4050 | 2000/2001 |
ЕК-КАК | Аўстрыя | Клагенфурт | Eissportzentrum Klagenfurt | 5500 | 1923/1924 |
ХК Блэк Уінгз Лінц | Аўстрыя | Лінц | Linzer Eissporthalle | 3800 | 2000/2001 |
ХК Рэд Бул Зальцбург | Аўстрыя | Зальцбург | Eisarena Salzburg | 3600 | 2004/2005 |
ХК Вена Кэпіталз | Аўстрыя | Вена | Erste Bank Arena | 7022 | 2001/2002 |
ХК Філахер СВ | Аўстрыя | Філах | Stadthalle Villach | 4800 | 1977/1978 |
ХК ТВК Інсбрук | Аўстрыя | Інсбрук | Tiroler Wasserkraft Arena | 8000 | 2003/2004 |
ХК Дорнбірнер Бульдогс | Аўстрыя | Дорнбірн | Messestadion | 4270 | 2012/2013 |
ХК Фехервар АВ19 | Венгрыя | Секешфехервар | Ifjabb Ocskay Gábor Jégcsarnok | 3600 | 2007/2008 |
ХК Бальцана | Італія | Бальцана | Eiswelle | 7200 | 2013/2014 |
IClinic Браціслава Кэпіталс | Славакія | Браціслава | Зімовы стадыён Андрэя Непела | 3500 | 2020/2021 |
ICE хакейная ліга на Вікісховішчы |