Volkswagen Golf

Volkswagen Golf — кампактны сямейны аўтамабіль ад нямецкага аўтавытворцы Volkswagen, выпускаецца з 1974 года ў розных тыпах кузава: хэтчбек, кабрыялет, універсал. Ад пачатку вытворчасці прадстаўлена 8 пакаленняў Volkswagen Golf.

Golf I

Volkswagen Golf I

Volkswagen Golf першага пакалення дэбютаваў вясной 1974 года. Рухавікі — аб'ёмам 1,1-1,8 л (50-112 к.с.). Вытворчасць хэтчбэкаў завяршылі ў 1983 годзе, кабрыялетаў — у 1993 годзе. Выпушчана 6 млн 720 тысяч асобнікаў.

GTI

Volkswagen Golf GTI

Volkswagen Golf GTI дэбютаваў восенню 1975 года на аўтасалоне ў Франкфурце. Пад капотам быў усталяваны рухавік 1,6 л з механічным упырскам паліва, які развіваў 110 к.с. пры 6100 аб/хв і паскараў хэтчбек да 100 км/г за 9 секунд, а максімальная хуткасць дасягала 182 км/г. Звонку версія GTI адрознівалася чырвонай акантоўкай радыятарнай рашоткі, спойлерам пад пярэднім бамперам і пашыральнікамі колавых арак з чорнага пластыку. У салоне з'явіўся тахометр, цэнтральная кансоль з дадатковымі прыборамі і булавешка рычага пераключэння перадач у выглядзе мячыка для гольфа.

У 1982 годзе на замену рухавіку 1,6 прыйшоў агрэгат 1,8 л (112 к.с.).

Citi Golf

Volkswagen Citi Golf

У маі 1978 года пачаўся выпуск на заводзе ў Эйтэнхахе ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Машыны выраблялі выключна ў пяцідзверным варыянце. З пачаткам выпуску наступнага пакалення, першы Гольф застаўся ў вытворчасці ў якасці бюджэтнай мадэлі пад маркай City Golf.

У 1989 годзе аўтамабіль быў абноўлены. Рэстайлінгавыя машыны адрозніваліся новай рашоткай радыятара, таўсцейшымі бамперамі і выштампоўкай на задняй стойцы. З 1990 года прадавалася каля 15 000 адзінак у год, у 1995 годзе амаль 27 000 машын.

У 2003 годзе City Golf атрымаў новую прыборную панэль і руль ад Škoda Fabia.

21 жніўня 2009 года з канвеера сышоў апошні City Golf, агулам было выраблена 377 484 аўтамабілі.

Golf II

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Golf II


Golf III

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Golf III


Golf IV

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Golf IV

GTI

Версію GTI адрознівалі шаснаццаціцалевыя колы BBS, а ў салоне спартыўныя крэслы Recaro. Рухавікі — бензінавыя рухавікі 1,8T (150-180 к.с.) і V5 2,3 (150-170 к.с.), а таксама турбадызель 1,9TDI (110-150 к.с.). У спісе опцый з'явілася аўтаматычная каробка перадач.

Cabriolet (1998–2002)

Volkswagen Golf Cabriolet (1998–2002)

Нягледзячы на фармальную прыналежнасць да чацвёртага пакалення, Golf IV Cabrio быў мадэрнізаваным кабрыялетам Golf трэцяга пакалення.

Бяспека

Аўтамабіль прайшоў краш-тэст паводле методыкі Euro NCAP у 1998 годзе.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2001
Бяспека пасажыраў 25
Бяспека пешаходаў 17
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Golf 1.4, 5-дзв. хэтчбек

Golf V

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Golf V


Golf VI

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Golf VI (2008–2013)

Volkswagen Golf VI пабудаваны на платформе PQ35 і з'яўляецца эвалюцыйным развіццём мадэлі папярэдняга пакалення. Шмат якія вузлы былі перапрацаваныя, палепшаная шумаізаляцыя, памяняўся набор рухавікоў і каробак перадач. Сямейства ўключала трох- і пяцідзверны хэтчбекі, а таксама ўніверсал Variant. У 2011 годзе з'явіўся кабрыялет. Паралельна вырабляўся высокі хэтчбек Golf Plus распрацаваны на базе пятага пакалення (у 2008-м яго таксама мадэрнізавалі, зрабіўшы падобным да Гольфа VI) і купэ-кабрыялет Eos.

Golf VI абсталёўвалі бензінавымі рухавікамі 1,2—2 л і дызельнымі 1,6 TDI (90 і 105 к.с.) і 2,0 TDI (110, 140 і 170 к.с.) серыі ЕА189.

"Зараджаныя" версіі былі прадстаўлены пярэднепрывадным Golf GTI і паўнапрывадным Golf R. На GTI ставіўся 2,0 TSI з сямейства ЕА888 (магутнасць 211 к.с.). Golf GTI Edition 35 (235 к.с.) і Golf R (270 к.с.) абсталёўвалі 2,0-літровым маторам серыі АЕ113.

Механічныя каробкі перадач: 5- і 6-ступеньчатыя. На Golf VI не ўсталёўвалі класічныя "аўтаматы", на змену ім прыйшлі рабатызаваныя каробкі DSG: менш магутныя версіі абсталёўвалі 7-ступеньчатай DQ200, больш магутныя — 6-ступеньчатай DQ250.

Выраблена 2 млн 850 тысяч асобнікаў.

Бяспека
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2008
Бяспека дарослых пасажыраў 36
Бяспека пасажыраў-дзяцей 41
Бяспека пешаходаў 22
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Golf 1.4 Trendline, 5-дзв. хэтчбек

Па выніках краш-тэста Euro NCAP Golf шостага пакалення за абарону дарослых пасажыраў атрымаў выніковую адзнаку ў пяць зорак і практычна максімальную колькасць балаў — 36 з 37 магчымых. Дэфармацыя кузава пры франтальным удары ніяк не паўплывала на жыццёвую прастору ўнутры машыны, а траўмы пасажыраў былі зведзены да мінімуму за кошт вялікай колькасці падушак бяспекі. За абарону пасажыраў пры бакавым сутыкненні таксама была выстаўлена максімальная адзнака — 16 балаў, за бяспеку дзяцей — 41 бал з 49 магчымых. Пешаходаў хэтчбек абараняе на тры зоркі, да максімальнай адзнакі ў гэтай дысцыпліне машына не дабрала 14 балаў.

Cabriolet

Кабрыялет на базе Гольфа шостага пакалення быў першым без стацыянарнай дугі бяспекі: у выпадку перакульвання ахоўныя сілавыя элементы за долі секунды «выстрэльвалі» з-за спінак сядзенняў. Першы кабрыялет сышоў з канвеера завода ў Оснабруку 17 сакавіка 2011 года. У 2012 годзе з'явілася «зараджаная» версія Golf GTI Cabriolet, а праз год дэбютаваў Golf R Cabriolet. Тыраж мадэлі, якая выпускалася да 2016 года, склаў 770 039 адзінак.

Golf VII

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Golf VII

Golf сёмага пакалення быў прадстаўлены ў верасні 2012 года. Пабудаваны на платформе MQB. Сямейства ўключала мадыфікацыі з кузавамі 3- і 5-дзверны хэтчбек і ўніверсал. Месца Golf Plus заняла мадэль Sportsvan.

У канцы 2016 года аўтамабіль быў мадэрнізаваны, продажы абноўленай версіі пачаліся ў 2017 годзе. Змены ў знешнасці і інтэр'еры былі мінімальнымі, для еўрапейскага рынка з'явіўся новы рухавік 1,5 TSI Evo, павялічылі магутнасць версій GTI і R.

Для еўрапейскага рынка вытворчасць ажыццяўлялася ў 20122020 гадах у Вольфсбургу і Цвікау (Германія). Амерыканскія версіі выпускаліся на заводзе ў Пуэбла (Мексіка) да студзеня 2021 года.

e-Golf

У 2014 годзе пачаўся выпуск электрамабіля e-Golf.

У Вольфсбургу электрычны хэтчбек выпускаўся да лета 2020, 23 снежня 2020 года апошні e-Golf быў выраблены на дрэздэнскай фабрыцы. Усяго было выраблена 145 561 адзінкі, з іх 50 401 — на заводзе ў Дрэздэне.

Бяспека

Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку пяць зорак. Аўтамабіль паказаў вельмі высокі вынік пры бакавым краш-тэсце, аднак пры больш жорсткім бакавым удары, які імітуе сутыкненне са слупом, аўтамабіль забяспечвае слабую абарону грудзей кіроўцы і пасажыра. Адсутнасць у стандартным абсталяванні абмежавальніка хуткасці, гэтак жа як і нагадвання аб непрышпіленых рамянях бяспекі, не дазволіла мадэлі набраць вышэйшы бал за электронных памочнікаў і асістэнтаў.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2012
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 34 94%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 44 89%
Бяспека пешаходаў 24 65%
Актыўная бяспека 5 71%
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Golf 1.2TSI Comfortline, 5-дзв. хэтчбек

Па выніках краш-тэста Амерыканскага страхавога інстытута дарожнай бяспекі (IIHS) і атрымалі вышэйшую ўзнагароду — Top Safety Pick +. Месца кіроўцы добра захавалася, а пашкоджанні манекенаў паказваюць на нізкую імавернасць атрымання сур'ёзных траўмаў. Галава манекена-кіроўцы саслізнула з рулявой падушкі бяспекі, але спрацавала бакавая падушка, дзякуючы чаму не адбылося ўдару аб каркас і знешнія кузаўныя элементы.

Golf VIII

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Golf VIII

24 кастрычніка 2019 года дэбютаваў Гольф восьмага пакалення. У аснове ляжыць дапрацаваная модульная платформа MQB. Габарыты змяніліся нязначна: Golf стаў на 26 мм даўжэй (4284 мм) і на 36 мм ніжэй (1456 мм), а шырыня не змянілася (1789 мм). Колавая база вырасла на 16 мм, да 2636 мм. Каэфіцыент Cd паніжаны з 0,29 да 0,275.

Маторы: бензінавыя 1.0 TSI evo (90 і 110 сіл) і 1.5 TSI evo (130 і 150 сіл), а таксама дызелі 2.0 TDI evo (115 і 150 сіл). Трансмісія — шасціступеньчатая «механіка» альбо сяміступеньчаты «робат» з падвойным счапленнем. eTSI — гібрыды з 48-вольтавай электрасістэмай, якая ўключае старцёр-генератар з раменным прывадам і кампактную літый-іённую батарэю. Такая опцыя прапанавана для версій магутнасцю 110, 130 або 150 к.с., але толькі ў спалучэнні з «робатам» DSG. У 2020 годзе на еўрапейскі рынак выйдзе Golf TGI са 130-моцным 1,5-літровым маторам, які працуе на прыродным газе.

На амерыканскі рынак мадэль выйшла толькі ў зараджаных варыянтах Golf GTI і Golf R.

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2019
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 36,3 95%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 44,0 89%
Бяспека пешаходаў 36,8 76%
Актыўная бяспека 10,2 78%
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Golf 1.5 'Comfortline'

Зноскі

  1. а б Инъекция туризма // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 8 (425). — С. 16. (руск.)
  2. Hoe de Citi Golf uitgroeide tot bijna dikste Volkswagen Golf I ooit (гал.). autoweek.nl (5 сакавіка 2023). Праверана 5 сакавіка 2023.
  3. https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/15496
  4. https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/15779
  5. Crashtest: VW Golf VI mit Top-Resultat (ням.). auto-motor-und-sport.de (21 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2008. Праверана 14 лютага 2020.
  6. Vom Käfer zum T-Roc: Die Geschichte der Cabriolets bei VW (ням.). de.motor1.com (8 ліпеня 2020). Праверана 21 ліпеня 2020.
  7. а б That's It, Volkswagen Golf Officially Ends Production For US Market (англ.). motor1.com (20 студзеня 2021). Праверана 1 снежня 2021.
  8. VW E-Golf Production Comes To An End (англ.). motor1.com (23 снежня 2020). Праверана 23 снежня 2020.
  9. https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/10955
  10. Бой новичков // motor.ru (руск.)
  11. https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/10955
  12. Volkswagen Golf получил высшую оценку за краш-тест в США // motor.ru (руск.)
  13. Представлен Volkswagen Golf восьмого поколения // autoreview.ru (руск.)
  14. https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/39844

Літаратура

Спасылкі