¡Basta Ya! (у перакладзе з ісп. — «Хопіць, хопіць!») — іспанская масавая арганізацыя, якая выступала супраць тэрарызму і гвалту, у першую чаргу з боку баскскіх сепаратыстаў ЭТА, і супраць прапаноў аб змене статута аўтаноміі Краіны Баскаў, прапанаваных урадам Хуана Хасэ Ібарэча. Яе асноўнай дзейнасцю былі дэманстрацыі і пратэсты. Уся дзейнасць ¡Basta Ya! фінансавалася за кошт ахвяраванняў прыватных асоб і «Фонду Мігеля Анхеля Бланка». Некаторыя іншыя грамадскія групы, такія як «Фонд Грэгарыа Арданьеса», «Белыя рукі» і «Дэнан Артэан», таксама дапамагалі руху.
У 2000 годзе рух ¡Basta Ya! атрымаў прэмію Сахарава, якая прысуджаецца Еўрапарламентам за актыўную кампанію за правы чалавека, дэмакратыю і талерантнасць у Краіне Баскаў.
У 2007 годзе арганізацыя была распушчана.