Ёсеф Добраўскі | |
---|---|
чэшск.: Josef Dobrovský | |
| |
Дата нараджэння | 17 жніўня 1753 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1829 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, лексікограф, мовазнавец, гісторык, каталіцкі святар, філолаг, славіст, прэсвітар, будзіцелі, рэдактар, крытык, публіцыст |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Jan Volný |
Член у | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ё́сеф До́браўскі (чэшск.: Josef Dobrovský; 17 жніўня 1753, Дзьярмат, каля г. Дзьёр, Венгрыя — 6 студзеня 1829) — чэшскі асветнік-славіст. Адзін з заснавальнікаў славяназнаўства, дзеяч чэшскага Адраджэння.
Вучыўся ў Пражскім універсітэце (1768—76). Член Каралеўскага таварыства навук у Празе (з 1784), ганаровы член Расійскай АН (з 1820) і акадэмій іншых краін.
Добраўскі заклаў асновы параўнальнага вывучэння славянскіх моў, культуры і гісторыі. Аўтар прац «Гісторыя чэшскай мовы і літаратуры» (1792), «Глагалітыка» (1807), «Асновы стараславянскай мовы» (1822), цыкла артыкулаў «Крытычныя спробы ачышчэння чэшскай гісторыі ад пазнейшых выдумак» (1803—19) і інш.
Выдаваў навуковыя славістычныя зборнікі «Славін» (1806—08) і «Славанка» (1814—15).
|
Ёсеф Добраўскі ў Вікікрыніцах | |
Ёсеф Добраўскі на Вікісховішчы |