Іаахім Мюрат | |
---|---|
фр.: Joachim Murat | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Joachim Murat |
Род дзейнасці | палітык, афіцэр, ваенны |
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1767 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 1815 (48 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Бацька | Pierre Murat-Jordy |
Маці | Jeanne Loubières |
Жонка | Караліна Банапарт |
Дзеці | Ашыль Мюрат, Люсьен Мюрат, Luisa Rasponi Murat і Letizia Murat |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаахім Мюрат (фр.: Joachim Murat, правільнае вымаўленне Жаашэн Мюра; 25 сакавіка 1767 — 13 кастрычніка 1815) — напалеонаўскі маршал, вялікі герцаг Берга ў 1806—1808 гадах, кароль Неапалітанскага каралеўства ў 1808—1815 гадах.
Быў жанаты з сястрой Напалеона Караліне Банапарт. За баявыя поспехі і выдатную адвагу Напалеон узнагародзіў Мюрата у 1808 годзе неапалітанскай каронай. У снежні 1812 Мюрат быў пакінуты Напалеонам галоўнакамандуючым французскімі войскамі ў Германіі, але самавольна пакінуў пасаду ў пачатку 1813 года.
У кампаніі 1813 Мюрат прыняў удзел у шэрагу бітваў як маршал Напалеона, пасля разгрому ў бітве пад Лейпцыгам вярнуўся ў сваё каралеўства на поўдзень Італіі, а затым у студзені 1814 перайшоў на бок праціўнікаў Напалеона. Падчас трыумфальнага вяртання Напалеона да ўлады ў 1815 годзе Мюрат хацеў вярнуцца да Напалеона ў якасці саюзніка, але імператар адмовіўся ад яго паслуг. Гэтая спроба каштавала Мюрату кароны. Увосень 1815 ён паспрабаваў сілай вярнуць сабе Неапалітанскае каралеўства, быў арыштаваны ўладамі Неапалю і расстраляны.