Іаганес Брамс

Іаганес Брамс
Johannes Brahms
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 мая 1833(1833-05-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1897(1897-04-03) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Германія
Бацька Johann Jakob Brahms
Маці Johanna Henrica Christian jester
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Eduard Marxsen
Прафесіі кампазітар, дырыжор, піяніст
Гады актыўнасці 1833—1897
Інструменты фартэпіяна, віяланчэль і валторна
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
brahms-institut.de/index…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаганес Брамс (ням.: Johannes Brahms; 7 мая 1833, Гамбург — 3 красавіка 1897, Вена) — нямецкі кампазітар і піяніст, адзін з галоўных прадстаўнікоў рамантызму. Аўтар выдатных сімфоній.

Біяграфічныя звесткі

Музыцы навучаўся ў бацькі. З 1862 у Вене, выступаў як піяніст, пазней і як харавы дырыжор у Пеўчай капэле і Таварыстве сяброў музыкі. З сярэдзіны 1870-х гадоў прысвяціў сябе пераважна творчай дзейнасці, выступаў як дырыжор і піяніст з выкананнем уласных твораў.

Творчасць

Музычная спадчына Іаганеса Брамса ахоплівае многія жанры (за выключэннем оперы). Яго 4 сімфоніі, асабліва апошняя (1885), належаць да ліку вяршынь сімфанізму 2-й пал. XIX ст. Цыклічную кампазіцыю сімфоніі ён разумеў як інструментальную драму, часткі якой аб’яднаны пэўнай ідэяй. Да сімфоній па мастацкай значнасці прымыкаюць і яго інструментальныя кацэрты, трактаваныя як сімфоніі з саліруючымі інструментамі (самыя вядомыя скрыпічны, 1878, і 2-і фартэпіянны, 1881, канцэрты). З вакальна-аркестравых твораў найбольш значны «Нямецкі рэквіем» (1868) з эпічным размахам і пранікнёнай лірыкай. У вакальнай музыцы важнае месца займаюць апрацоўкі народных песень (каля 100). Лепшым камерна-інстрментальным творам уласцівы героіка-эпічныя рысы і адначасова суб’ектыўна-лірычная накіраванасць (фартэпіянныя трыо, фартэпіянны квінтэт, санаты для скрыпкі і віяланчэлі з фартэпіяна і інш.).

Фартэпіянныя творы вылучаюцца кантрапунктычна развітой фактурай, тонкай матыўнай распрацоўкай. У фартэпіянных вальсах і «Венгерскіх танцах» выявілася захапленне І. Брамса венгерскім фальклорам.

Сярод іншых твораў кампазітара: «Песня лёсу» і «Трыумфальная песня» (1871), кантата «Рынальда» (1868), «Рапсодыя» (1869, усе для хору з аркестрам); 2 серэнады, «Варыяцыі на тэму І. Гайдна», «Акадэмічная» і «Трагічная» уверцюры (1881, усе для аркестра); канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі (1887); камерна-інструментальныя ансамблі — санаты для скрыпкі і фартэпіяна, віяланчэлі і фартэпіяна, клавесіна і фартэпіяна, 3 фартэпіянных трыо, 3 струнных квартэты, 2 струнных квінтэты, фартэпіянны квінтэт; санаты, варыяцыі, балады, фантазіі, рапсодыі для фартэпіяна; напісаў для аргана 11 харальных прэлюдый і інш.; аўтар каля 60 мяшаных хароў; для голасу з фартэпіяна — 60 вакальных квартэтаў, 20 дуэтаў, каля 200 рамансаў і песень і інш.

Зноскі

  1. а б Johannes Brahms // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Johannes Brahms // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Брамс Иоганнес // Большая советская энциклопедия: / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. а б в г д е ё ж Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. BettelheimB. — Т. 2, 1897. — S. 90–96.
  6. Dr. Constant v. Wurzbach Brahms, Johannes // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 14. — S. 406.

Літаратура

Спасылкі