Іван Пасер | |
---|---|
Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінасцэнарыст |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 2020 (86 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Artis Bohemiae Amicis (21 чэрвеня 2008) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Пасер (чэшск.: Ivan Passer; 10 ліпеня 1933, Прага, Чэхаславакія — 9 студзеня 2020) — чэшскі кінарэжысёр і сцэнарыст, прадстаўнік «Новай хвалі» ў кінематографе Чэхіі.
Іван Пасер нарадзіўся ў 1933 годзе ў Празе і быў адзіным дзіцем у сям’і дырэктара нацыянальнага банка Чэхіі.
Скончыў факультэт кіно і тэлебачання (FAMU) Пражскай акадэміі мастацтваў. Супрацоўнічаў з Мілашам Форманам у шэрагу яго кінематаграфічных праектаў у якасці аўтара сцэнарыя і другога рэжысёра. Свой першы фільм «Інтымнае асвятленне» паставіў у 1965 годзе.
У 1968 годзе пасля падаўлення Пражскай вясны пры падтрымцы Карла Понці эміграваў у ЗША. Яго першы амерыканскі фільм «Народжаны перамагаць» (1971) з удзелам Роберта Дэ Ніра атрымаў добрую адзнаку крытыкі.
У канцы 1990-х гадоў па прапанове Мілаша Формана быў запрошаны рэжысёрам у расійска-нямецка-казахстанскі кінапраект «Качэўнік», але з-за рэгулярных затрымак з фінансаваннем вытворчасці зняў толькі частку карціны і адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва. Завяршыў працу Сяргей Бадроў (старэйшы), працай якога Пасер застаўся вельмі задаволены. У 2006 годзе атрымаў прэмію «Чэшскі Леў» за шматгадовы мастацкі ўклад у чэшскі кінематограф.
У 2008 годзе быў старшынёй журы Кінафестывалю ў Карлавых Варах.