Імпарт (лац.: importare — увазіць) — увоз на мытную тэрыторыю краіны тавараў, паслуг ці капіталу.
Імпарт з пунтку гледжання навукі — гэта вынік міжнароднага падзелу працы ў спаборніцтве краін па найбольш дасканаламу выкарыстоўванню рэсурсаў як матэрыяльных, так і нематэрыяльных.
Разам з экспартам імпарт складае гандлёвы абарот. Розніца паміж агульнай вартасцю экспарту і імпарту складае гандлёвае сальда.
Вартасць імпарту лічыцца ў цэнах на ўмовах CIF, гэта значыць уключаецца вартасць страхавання і фрахта. З гэтай прычыны агульнасусветны экспарт заўсёды менш за імпарт.
Імпарт матэрыяльных каштоўнасцей называецца бачны імпарт. Імпарт транспартных паслуг, турызм, страхаванне і іншыя паслугі, а таксама пералікі грошаў юрыдычных і фізічных асоб за мяжу — нябачны імпарт.
Падзяляюць імпарт па яго прадмеце на:
Рэімпарт — адваротны ўвоз тавараў, раней вывезеных па-за межы і не пераапрацаваных там.
Імпарт рэгулюецца дзяржавамі праз некаторыя інструменты гандлёвай палітыкі: мыты, квоты, «дабраахвотныя» абмежаванні, мінімальныя імпартныя цэны, тэхнічныя бар’еры і іншыя.
Гэтыя інструменты маюць дзве мэты — абарона нацыянальных вытворцаў ад міжнароднай канкурэнцыі і фіскальная мэта.
Агульная вартасць імпарту ў Беларусь
|
Асноўныя краіны імпарту паводле звестак за 2008 год
|