Авіякатастрофа пад Смаленскам адбылася ў 09:56 па мінскім часе 10 красавіка2010 года.
Храналогія падзей
10 красавіка 2010 гады самалёт Ту-154МВПС Польшчы, які выконваў рэйс з Варшавы у Смаленск для наведвання катыньскагамемарыяла, пацярпеў крушэнне пры заходзе на пасадку на аэрадром Смаленск-Паўночны. Па дадзеных начальніка кіравання інфармацыі МНС Расіі Ірыны Андрыянавай, катастрофа адбылася ў 10:56 па маскоўскім часе. Меркавана, самалёт закрануў дрэва, выконваючы зніжэнне.
Існуюць і іншыя небеспадстаўныя меркаванні аб прычыне катастрофы. У тым ліку, што лятак разбурыўся яшчэ ў паветры ў выніку некалькіх выбухаў на борце .
У эфіры «Эхо Москвы» губернатар Смаленскай вобласці Сяргей Антуфьеў завіў, што самалёт зваліўся з-за дотыку верхавіны дрэў, пасля чаго ў паветры ў яго адвалілася хваставая частка. Таксама ў эфіры было заяўлена, са спасылкай на «РИА Новости», што катастрофа адбылася з-за памылкі экіпажа.
Прэс-сакратар адміністрацыі Смаленскай вобласці Андрэй Еўсеенкаў паведаміў, што самалёт спрабаваў зайсці на пасадку тры-чатыры разы ва ўмовах моцнай смугі. Таксама ён паведаміў, што дыспетчар прапанаваў экіпажу здзейсніць пасадку ў Мінску, але экіпаж вырашыў садзіцца ў аэрапорце Смаленска.
Прадстаўнік міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі паведаміў, што «ніякіх запытаў ад экіпажа самалёта з нагоды пасадкі беларускаму боку не паступала». Па яго словах, у перыяд транзітнага праходжання самалёта «ніякіх заўваг не было, борт ішоў на ўсталяванай вышыні, па ўсталяваным маршруце».
Ахвяры
У выніку катастрофы Ту-154М (101) загінулі ўсе 96 асоб, якія знаходзіліся на борце: 89 пасажыраў і 7 членаў экіпажа.
Здзіслаў Кроль, капелан руху «Варшаўскія катынскія сем'і»
Юзаф Ёнец, святар, прэзідэнт асацыяцыі «Parafiada»
Іншыя члены дэлегацыі
Яанна Агацка-Індэцка, прэзідэнт польскай асацыяцыі адвакатаў
Януш Каханоўскі, польскі ўпаўнаважаны па правах чалавека
Януш Куртыка, прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці
Анджэй Пшэвозьнік, генеральны сакратар Савета па ахове гістарычных і ваенных помнікаў
Ганна Валентыновіч, актывіст прафсаюза «Салідарнасць» у канцы 1970-х—пачатку 1980-х
Тэрэза Валеўска-Пшыялкоўска, член фонда «Усходняя Галгофа»
Войцех Любінскі, прэзідэнцкі ўрач
Ізабэла Тамашэўска, супрацоўнік Канцылярыі прэзідэнта
Збігнеў Дэбскі, супрацоўнік Канцылярыі прэзідэнта
Яніна Натусевіч-Мірэр, грамадскі актывіст
Ева Бакоўска, унучка Мечыслава Смаравінскага
Лешэк Сольскі, член «Сем'і Катыні»
Тадэуш Лютаборскі, член «Сем'і Катыні»
Габрыэла Зых, член «Сем'і Катыні» і іншых арганізацый
Януш Закшэньскі, акцёр
Аляксандр Федаровіч, перакладчык
Войцех Северын, мастак
Пётр Нуроўскі, прэзідэнт польскага НАК
Януш Крупскі, кіраўнік камітэта па справах ветэранаў і ахвяр рэпрэсій
Супрацоўнікі Бюро аховы ўрада
падпалкоўнік Яраслаў Флорчак
капітан Дарыюш Міхалоўскі
лейтэнант Павел Янэчак
Агнешка Падгродка-Вецлавек
Яцэк Суроўка
Пётр Носэк
Павел Краеўскі
Артут Француз
Марэк Улерык
Члены экіпажа
капітан Аркадыюш Пратасюк, першы пілот
маёр Роберт Гжыўна, другі пілот
Анджэй Міхаляк, бортінжынер
лейтэнант Артур Зьентэк, штурман
Барбара Мацейчык, бортправадніца
Наталля Янушка, бортправадніца
Юстына Манюшка, бортправадніца
Палітычныя наступствы
Часова выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы стаў маршал сейма Браніслаў Камароўскі. У бліжэйшыя два тыдні павінна быць абвешчана дата прэзідэнцкіх выбараў, якія мусяць прайсці не пазней як праз два месяцы пасля іх прызначэння. У выніку катастрофы прэм'ер-міністр Дональд Туск пазбавіўся шэрагу асноўных палітычных супернікаў на наступных прэзідэнцкіх выбарах — самога прэзідэнта Леха Качыньскага, старшыні Нацбанка Славаміра Скшыпка, амбудсмана Януша Каханоўскага і кандыдата ад левых сіл Ежы Шмайдзіньскага.