Агнёўкі

Агнёўкі

Агнёўка мучная (Pyralis farinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyralidae Latreille, 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117641
NCBI  7135
EOL  893
FW  134818

Агнёўкі (Pyralidae) — сямейства матылёў.

Апісанне

Матылі з тонкім целам, доўгімі нагамі, яркія і стракатыя, з шаўкавістым бляскам. Крылы (размах 13—35 мм) складаюцца трохвугольнікам ці абгортваюць цела трубачкай. Хабаток, сківічныя і губныя шыпікі добра развітыя.

Пашырэнне

Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Налічваюцца тысячы відаў. На Беларусі дзясяткі відаў жывуць у лясах, на лугах, некаторыя — на вадзяных раслінах, прадуктовых складах, у збожжасховішчах, млынах.

Асаблівасці біялогіі

Развіццё з поўным ператварэннем. Яйцы светлыя, авальныя, бочкападобныя ці пляскатыя. Вусені голыя, маюць толькі першасныя шчацінкі, пераважна алігафагі; жывуць у шаўкавінных трубках, якія прымацаваны да раслін або знаходзяцца ў глебе, дзярніне, іншы раз у скрутку лісця, сцягнутага шаўкавіннымі ніткамі, у вадзе. Кукалкі верацёнападобныя, з круглаватай галавой, шчыльным хіцінізаваным покрывам. Вусені некаторых відаў угрызаюцца ў кветкі і плады, іншыя кормяцца лісцем, каранямі.

Меры барацьбы

Меры барацьбы: для свірнавых шкоднікаў — механічная ачыстка сховішчаў з наступнай хімічнай дэзінсекцыяй, хаванне зерня і прадуктаў толькі ўстаноўленых кандыцый, ахаладжэнне і прамарожванне прадуктаў, тэрмічная і газавая дэзінсекцыя; для шкоднікаў раслін — агратэхнічныя і хімічныя.

Некаторыя віды

Літаратура