Азербайджанцы Azərbaycanlılar آذربایجانلیلار, Azərbaycan türkləri آذربایجانی ها | |
Агульная колькасць | каля 35 мільёнаў |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Іран: каля 23 000 000 Азербайджан: 8 172 800 (2009 г.) Грузія: 284 761 (2002 г.) Расія: 603 070 (2010 г.) |
Мова | азербайджанская |
Рэлігія | іслам (шыіты) |
Блізкія этнічныя групы | гагаузы, туркі, туркмены, халаджы |
Азербайджа́нцы (саманазвы Azərbaycanlılar, آذربایجانلیلار, Azərbaycan türkləri ) — цюркамоўны народ, складальны асноўнае насельніцтва Азербайджанскай Рэспублікі і значную частку насельніцтва паўночна-заходняга Ірана. Жывуць таксама невялікай колькасцю ва Украіне, Крыме. Агульная колькасць каля 35-45 мільёнаў чалавек. Антрапалагічна адносяцца да каспійскага тыпу.