Актабэ

Горад
Актабэ
каз.: Ақтөбе
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Гарадская адміністрацыя
Каардынаты
Акім
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Ак-Цюбе, Акцюбінск
Горад з
Плошча
297,39 км²
Вышыня цэнтра
225 м
Тып клімату
Водныя аб’екты
Насельніцтва
417 471 чалавек (2017)
Шчыльнасць
горад: 1404 чал./км²
гар. адм.: 203 чал./км²
Агламерацыя
473 913 чалавек (2017) чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
7132
Паштовыя індэксы
030000—030021
Аўтамабільны код
04 (раней D)
Код КАТА
151010000
Афіцыйны сайт
akimataktobe.gov.kz
(каз.)(руск.)
Актабэ на карце Казахстана ±
Актабэ (Казахстан)
Актабэ
Актабэ (Акцюбінская вобласць)
Актабэ

Актабэ́ (был. Акцю́бінск; каз.: Ақтөбе ) — горад у Заходнім Казахстанё, адміністрацыйны цэнтр Акцюбінскай вобласці і аднайменнай гарадской адміністрацыі.

Актабэ размешчаны на захадзе Казахстана, у паўночнай частцы Акцюбінскай вобласці. Плошча — 297,39 км². У 1997 годзе ў веданне адміністрацыі горада перайшла тэрыторыя скасаванага Акцюбінскага раёна. Плошча новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння, што залучае ў сябе сам горад і пяць суседніх сельскіх акруг, склала 2 338 км². У межах горада працякаюць рака Ілек і некалькі яе прытокаў, блізка знаходзяцца Акцюбінскае і Саздзінскае вадасховішчы. З прычыны знаходжання ва ўнутранай частцы Еўразіі і значнай аддаленасці ад акіянаў, клімат горада з’яўляецца рэзка кантынентальным.

Актабэ займае пятае месца сярод гарадоў Казахстана па ліку жыхароў і з’яўляецца самым буйным горадам Заходняга Казахстана. Насельніцтва — 417 471 чалавек (1 кастрычніка 2017 года). Нацыянальны склад вельмі размаіты. Найболей шматлікія казахі (76,3 %) і рускія (16,89 %). Пераважнае веравызнанне гараджанаў — іслам і хрысціянства. У пяці сельскіх акругах, падначаленых гарадской адміністрацыі, жывуць 56 442 чалавекі. Актабінская агламерацыя, якая ў будучыні павінна «змясціць» 1,3 млн чалавек, складаецца з некалькіх дзясяткаў населеных пунктаў блізка Актабэ.

Горад быў заснаваны атрадам войскаў Расійскай імперыі у 1869 годзе як умацаванне Ак-Цюбе на левым беразе ракі Ілек, у тым месцы, дзе ў яе справа ўпадае Каргалы. 25 сакавіка 1891 года селішча атрымала статус павятовага горада Тургайскай вобласці і было пераназвана ў Акцюбінск. У гады Грамадзянскай вайны Акцюбінск стаў цэнтрам рэвалюцыйных сіл Тургайскага краю. Горад напераменку займалі войскі белых і бальшавікоў. У 1919 годзе ў Акцюбінску канчаткова ўсталявалася савецкая ўлада. У 1921 годзе горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Акцюбінскай губерні. Пасля скасавання губерні ў 1928 годзе — цэнтр Акцюбінскай акругі, з 1932 года — цэнтр наватворнай Акцюбінскай вобласці. Насельніцтва горада, як і рэгіёна ў цэлым, пацярпела ад голаду ў 1920-х і ў 1930-х гадах. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Акцюбінску было арганізавана некалькі ваярскіх фармаванняў, у горад быў эвакуяваны шэраг прадпрыемстваў з акупаваных частак СССР. У 1962—1964 гадах — цэнтр Заходне-Казахстанскага краю. З моманту распаду СССР у 1991 годзе горад з’яўляецца цэнтрам Акцюбінскай вобласці ў складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан. Сучасны Актабэ — адзін з найбуйнейшых індустрыйных і культурных цэнтраў краіны з развітай хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасцю.

Назва, афіцыйныя знакі

Назва

Герб і казахская назва горада на заездзе ў Актабэ.

З 1891 года, калі ўмацаванне Ак-Цюбе (руск. дарэф. Акъ-Тюбе ці Акъ-Тюбя) стала павятовым горадам Расійскай імперыі, да 1999 года па-руску горад зваўся Актюбинск (Актюбинскъ). 11 сакавіка 1999 года ўказам прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева назва горада на рускай мове была зменена на варыянт «Актабэ», што адпавядае закону «Пра мовы» ад 11 ліпеня 1997 года, які абвяшчае: «Традыцыйныя казахскія назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, складнікаў населеных пунктаў, а таксама іншых фізіка-геаграфічных аб’ектаў на іншых мовах павінны перакладацца згодна правілам транслітарацыі»

Казахская назва горада ў яе сучаснай арфаграфічнай форме «Ақтөбе» існуе з 1940 года (калі для казахскай мовы быў прыняты алфавіт на грунце кірыліцы). Раней у 1929—1940 гадах гэта назва існавала на казахскім алфавіце на аснове лацінкі — яналіф — у форме Aqtɵbe, а яшчэ раней — на казахскім алфавіце на аснове араба-персідскай пісьмовасці ў форме اقتوبە. Цяпер казахская назва на аснове арабскай графікі выкарыстоўваецца інфармацыйнымі рэсурсамі на казахскай мове, якія арыентаваны на казахаў Кітая (найбуйнейшая замежная казахская абшчына) і краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, якія працягваюць выкарыстоўваць традыцыйны алфавіт.

Назва горада, утвораная са слоў ақ (ад цюрк.: aq — белы) і төбе (töpü — узгорак), значыць «белы ўзгорак». Па гэтай прычыне Актабэ часам звалі «Горад на белым узгорку» або «Белавяршынск» (Бѣловершинскъ). Слова ақ у казахскай мове, апроч значэння «белы», таксама азначае «неапаганены», «чысты», «нявінны».

Герб

Першы герб Актабэ быў зацверджаны 18 кастрычніка 1968 года (аўтар: С. Т. Сіманаў). Праз 20 гадоў, 24 снежня 1988 года гарадскі савет народных дэпутатаў прыняў новы герб па праекце мастака М. Ф. Луцына.

У 1998 годзе, да 130-годдзя з дня заснавання Актабэ, быў абвешчаны конкурс на новы герб горада. Журы, што складалася з навукоўцаў, архітэктараў і прадстаўнікоў СМІ, з 50 конкурсных прац прызнала лепшым эскіз акцюбінскага мастака, члена саюза мастакоў Казахстана Сагінтая Алімбетава. Герб быў афіцыйна зацверджаны на 23-й сесіі гарадскога масліхата 24 ліпеня 1998 года.

Герб мае круглую форму, сімвалізуючую «вечнасць светабудовы». Надпіс «Ақтөбе» зроблены белым колерам — колерам «чысціні і святасці», арнаменты блакітнага колеру азначаюць «вечны рух вады», а арнаменты чырвонага колеру — стылізаваныя цюльпаны (цюльпан — неафіцыйны знак горада). У цэнтры герба намалявана крылатая істота з арлінай галавой (грыфон).

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Геаграфічнае становішча

Касмічны здымак Актабэ і яго наваколля, атрыманы 7 верасня 2017 года са спадарожніка ЕКА Sentinel-2

Геаграфічныя каардынаты горада — 50°18′00″ пн. ш. 57°10′00″ у. д.HGЯO.

Горад размешчаны ў паўночнай частцы Акцюбінскай вобласці, па абодвух берагах[✱ 1] левага прытоку Урала — ракі Ілек, у тым месцы, дзе ў яе западае рака Каргалы; у цэнтральнай частцы Падуральскага плато, што ўяўлялае сабой раўніну вышынёй 250—400 м. Характэрнай рысай Падуральскага плато з’яўляецца то, што пад глебамі залягае мелавы мінеральны субстрат (у зніжэннях перакрыты палеагенавымі глінамі), што прыводзіць да таго, што ў месцах, у якіх у выніку эрозіі быў разбураны глебавы пласт, агаляюцца белоцветные мелавыя адклады.

Вядомыя асобы

Каментарыі

  1. У наш час у межах горада знаходзяцца абодва берагі Ілека, хоць спрадвечна горад быў заснаваны на левым беразе.

Заўвагі

  1. а б Численность населения Республики Казахстан по областям, городам и районам на 1 октября 2017 года(недаступная спасылка). Министерство национальной экономики Республики Казахстан. Комитет по статистике. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2018. Праверана 31 студзеня 2018.
  2. В Актобе прошли общественные слушания о корректировке генерального плана г.Актобе. Официальный сайт акимата Актобе (14 апреля 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2015. Праверана 14 красавіка 2015.
  3. В. И. Соколов. Военное выдавецтва. — 1957. — С. 392. — 415 с.
  4. Почтовые индексы(недаступная спасылка). Официальный сайт Акимата Актюбинской области. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2015. Праверана 6 ліпеня 2015.
  5. Классификатор административно-территориальных объектов(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2017. Праверана 1 лістапада 2017.
  6. Указ Президента Республики Казахстан О переименовании отдельных административно-территориальных единиц Жамбылской и Северо-Казахстанской областей и об изменении транскрипции названия города Актюбинска. — Казахстанская правда, 12.03.1999. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014.
  7. Страница из газеты «Актюбинская правда» (JPEG). Праверана 4 мая 2015.
  8. Газета «Кедей/Kedej» (27 красавіка 1929). Праверана 6 мая 2015.
  9. Прыклады выкарыстання:
  10. Древнетюркский словарь 1969, с. 48.
  11. Древнетюркский словарь 1969, с. 580.
  12. Актюбинск // Географические названия мира: Топонимический словарь / Поспелов Е. М.. — м: АСТ, 2001.
  13. В. В. Мунтаниол. Мой город на белом холме // Ты виноват уж тем, что немец. — Т. 2. Архівавана 6 ліпеня 2015.
  14. Изъ давней хроники Бѣловершинска // Культура. — 17 декабря 1913. — № 5. — С. 5—8.
  15. Словарь литературного казахского языка. В пятнадцати томах = Қазақ әдеби тілінің сөздігі. Он бес томдық. — Алма-Ата, 2006. — Т. I (А — А). — С. 212. — 752 с. — ISBN 9965-17-348-6. Архівавана 10 жніўня 2017.
  16. Гульсым Назарбаева С любовью из Актобе. — 8 апреля 2010.(недаступная спасылка)
  17. "Новая дорога избавит водителей от пробок и поможет снизить количество дорожных аварий". Meta.kz. 13 августа 2009. Праверана 2015-05-04. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2020. Праверана 8 лістапада 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2020. Праверана 8 лістапада 2022.
  18. Ответ акимата города. Официальный сайт Акимата Актюбинской области (28 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2015. Праверана 23 красавіка 2015.
  19. Reference World Atlas. — 2013. — P. 214. — 408 p. — ISBN 9781465421180.
  20. Казахская ССР / О. Р. Назаревский. — Государственное издательство географической литературы, 1957. — С. 659. — 733 с.
  21. Топонимика Казахстана 2010, с. 79.
  22. Почвенный институт имени В. В. Докучаева. Почвенно-географическое районирование СССР в связи с сельскохозяйственным использованием земель. — 1962.

Літаратура

Дадатковая літаратура

  • Ақтөбе: Энциклопедия / глав. ред. Тажибаев М. К.. — Актобе: Отандастар-Полиграфия, 2001. — 748 с. — ISBN 5-628-02634-4.

Спасылкі