Акія́н (лац.: Oceanus, старагрэч. Ὠκεανός старагрэч. і рымская міфічная рака, якая цячэ вакол усяго свету) — большая частка гідрасферы Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады. Акіяны пакрываюць 70,7 % паверхні Зямлі (361 млн.км²). Размяшчэнне кантынентаў дазваляе выдзяліць пяць акіянаў:
Межы паміж акіянамі вызначаны Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыяй. Даследаваннем акіянаў займаецца раздзел навукі, які мае назву акіянаграфія.
У склад акіянаў уваходзяць і меншыя водныя абшары: моры, залівы, каналы, пралівы, якія ад астатніх частак акіяна могуць аддзяляцца паўвастравамі, астравамі ці архіпелагамі. Разам усе гэтыя водныя запасы Зямлі маюць назву Сусветны акіян (уведзена ва ўжытак Юліем Міхайлавічам Шакальскім).
Большая частка дна акіянаў прадстаўляе роўную паверхню, так званыя абісальныя раўніны. Іх сярэдняя глыбіня — 5 км. У цэнтральных частках усіх акіянаў размешчаны ўзвышшы на 1—2 км — сярэдзінна-акіянічныя хрыбты, якія звязаны ў адзіную сетку. Хрыбты раздзелены трансформнымі разломамі на часткі, якія праяўляюцца ў рэльефе невялікімі ўзвышшамі, перпендыкулярнымі хрыбтам. На абісальных раўнінах размяшчаецца вялікая колькасць адзінкавых гор, частка з якіх выступае над паверхняй вады ў выглядзе астравоў. Большасць гэтых гор — згаслыя або дзейныя вулканы. Пад цяжарам гары акіянічная кара прагібаецца і гара павольна апускаецца ў ваду. На ёй утвараецца каралавы рыф, надбудоўвае вяршыню, у выніку ўтвараецца каралавы востраў — атол.
Калі ўскраіна кантынента пасіўная, то паміж ім і акіянам размешчаны шэльф — падвадная частка кантынента — і кантынентальны схіл, паступова пераходзячы ў абісальную раўніну. У тых месцах, дзе акіянічная кара пагружаецца пад кантыненты размешчаны глыбокаводныя жолабы — найбольш глыбокія часткі акіянаў.
Донныя адклады (або грунты) Сусветнага акіяна могуць быць класіфікаваныя па некалькіх крытэрыях:
Ва ўсіх тыпах донных адкладаў можна сустрэць касмічны пыл — часціцы касмічнага паходжання, якія ўтвараюцца пры згаранні метэарытаў і балідаў у зямной атмасферы. Сюды ж адносяцца магнітныя шарыкі.
Хуткасць назапашвання донных адкладаў (грунтоў) вельмі малая:
Багацці, якія змяшчаюць у сабе донныя адклады Сусветнага акіяна:
Бесперапынны вецер над паверхняй акіяна (пасаты ), рознасць салёнасці вод вядуць да ўзнікнення акіянічных цячэнняў — перамяшчэння вялікіх мас акіянічнай вады, якія выклікаюць кліматычныя змены ў многіх краінах свету. Землетрасенні на дне акіянаў, вулканы, апоўзні выклікаюць хвалі катастрафічнай велічыні — цунамі. Дзякуючы сіле прыцягнення Месяца і Сонца выклікаюцца зрухі мас вады, якія называюць прылівамі.
Акіян — адзін з асноўных фактараў фарміравання клімату Зямлі. Пад уздзеяннем сонечнай радыяцыі вада выпараецца і пераносіцца на кантыненты, дзе выпадае ў выглядзе розных атмасферных ападкаў. Акіянічныя цячэнні пераносяць нагрэтыя ці ахалоджаныя воды ў іншыя шыроты і ў значнай ступені адказваюць за размеркаванне цяпла на планеце.
Вада мае вялікую цеплаёмістасць, таму тэмпература акіяна мяняецца больш павольна за тэмпературу паветра ці зямлі. Блізкія да акіяна раёны маюць меншыя штодзённыя і сезонныя змены тэмпературы.
Сярэдняя тэмпература вады ў сусветным акіяне складае +17,5°С, а паветра над акіянам - +14,4°С, прычым у Паўночным паўшар'і тэмпература на 3°С вышэйшая за Паўднёвае паўшар’е. Гэта тлумачыцца наяўнасцю Паўднёвага акіяна і яго тэмпературай:
Акіян ці іншая водная прастора |
Сярэдняя тэмпература, °С |
---|---|
Атлантычны акіян | +16,5 |
Індыйскі акіян | +17,3 |
Паўночны Ледавіты акіян | +0,7 |
Ціхі акіян | +19,4 |
Паўднёвы акіян | -2,3 |
замкнёныя трапічныя моры | да +32...+34 |
Салёнасць - гэта колькасць раствораных цвёрдых мінеральных рэчываў у якім-небудз аб'ёме вады. Вымяраецца ў праміле (‰).
Акіян ці іншая водная прастора |
Салёнасць, на паверхні, ‰ |
---|---|
Атлантычны акіян | 35,4 |
Індыйскі акіян | 34,7 |
Паўночны Ледавіты акіян | 31,4 |
Ціхі акіян | 34,6 |
моры | ад 8 да 42 |
адкрытыя часткі акіянаў | ад 32 да 48 |
Сусветны акіян у цэлым | 35 |
За кошт перападу шчыльнасці вады, што ўтварыўся з прычыны неаднастайнасці размеркавання тэмпературы і салёнасці ў акіяне, ствараецца тэрмахалінная цыркуляцыя.
Паводле тыпаў пражывання арганічны свет акіянаў падзяляецца на тры вялікія групы:
Акіяны маюць вялікае транспартнае значэнне: вялікая колькасць грузаў перавозіцца караблямі паміж сусветнымі марскімі партамі. Паводле кошту перамяшчэння адзінкі грузу, на адзінку адлегласці, марскі транспарт самы танны, хоць і не самы хуткі. У канцы 19—пачатку 20 стагоддзяў, для скарачэння працягласці марскіх шляхоў пабудаваны каналы, асноўныя з якіх — Панамскі і Суэцкі.
Месца | Порт | Краіна | Адзінка вымярэння | 2011 кілатон |
2010 кілатон |
2009 кілатон |
2008 кілатон |
2007 кілатон |
2006 кілатон |
2005 кілатон |
2004 кілатон |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шанхай | Кітай | MT | 590439 | 534371 | 505715 | 508000 | 561446 | 537000 | 443000 | 378962 |
2 | Сінгапур | Сінгапур | FT | 531176 | 501566 | 472300 | 515415 | 483616 | 448500 | 423267 | 393418 |
3 | Цяньцзінь | Кітай | MT | 459941 | 400000 | 381110 | 365163 | 309465 | 257600 | 245100 | 206161 |
4 | Ротэрдам | Нідэрланды | MT | 434551 | 429926 | 386957 | 421136 | 401181 | 378400 | 376600 | 352563 |
5 | Гуанчжоў | Кітай | MT | 431000 | 425600 | 364000 | 347000 | 341363 | 302800 | 241700 | 215190 |
6 | Цындаа | Кітай | MT | 372000 | 350120 | 274304 | 278271 | 265020 | 224200 | 184300 | 161650 |
7 | Нінбо | Кітай | MT | 348911 | 408180 | 371540 | 361850 | 471630 | 309700 | 272400 | 225850 |
8 | Цыньхуандаа | Кітай | MT | 284600 | 276815 | 243850 | 252000 | 245964 | 204900 | 167500 | 150320 |
9 | Пусан | Рэспубліка Карэя | RT | 281513 | 262963 | 226182 | 241683 | 243564 | 217900 | 217200 | 219760 |
10 | Ганконг | Ганконг | MT | 277444 | 267815 | 242967 | 259402 | 245433 | 238200 | 230139 | 220879 |
11 | Порт-Хедленд | Аўстралія | MT | 246672 | 198997 | 178625 | 159391 | 130707 | 111800 | 110600 | 108500 |
12 | Порт Паўднёвай Луізіяны | ЗША | MT | 223633 | 214337 | 192853 | 203157 | 207785 | 204600 | 192549 | 203517 |
13 | Х’юстан | ЗША | MT | 215731 | 206055 | 191729 | 192473 | 196014 | 201500 | 192023 | 183419 |
14 | Далянь | Кітай | MT | 211065 | 200000 | 204000 | 246000 | 222859 | 200500 | 176800 | 145162 |
15 | Шэньчжэнь | Кітай | MT | 205475 | 204860 | 211000 | 187045 | 199190 | 176000 | 153900 | 135246 |
16 | Кланг | Малайзія | FT | 193726 | 168588 | 137615 | 152348 | 135514 | 122000 | 109700 | 99911 |
17 | Антверпен | Бельгія | MT | 187151 | 178167 | 157807 | 189390 | 182897 | 167400 | 160100 | 152300 |
18 | Нагоя | Японія | FT | 186305 | 185703 | 165101 | 218130 | 215602 | 208000 | 187100 | 182289 |
19 | Дампір | Аўстралія | MT | 171844 | 165025 | няма дадзеных | 140823 | 133949 | 126000 | 110100 | 87920 |
20 | Ульсан | Рэспубліка Карэя | RT | 163181 | 150933 | 170314 | 170279 | 168652 | 161100 | 103500 | 156500 |
21 | Інчхон | Рэспубліка Карэя | RT | 151462 | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных |
22 | Тыба | Японія | MT | 149661 | 155256 | 144904 | 165143 | 169202 | 167000 | 165700 | 169300 |
23 | Сямынь | Кітай | MT | 140900 | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | яма дадзеных |
24 | Дубай | Аб’яднаныя Арабскія Эміраты | MT | 137770 | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных |
25 | Віторыя | Бразілія | MT | 136572 | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных |
MT=метрычныя тоны; FT=фрахтовыя тоны; RT = метрычныя тоны
Акіян - галоўная крыніца здабычы рыбы для харчовых і прамысловых мэт. Здабыча рыбы штогод расце і за 2000-2009 павялічылася агулам на 30 млн т.
Месца ў 2009 г. |
Краіна |
Здабыча (тон) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2000 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | ||
1 | КНР | 43284056 | 44273115 | 46288783 | 48262527 | 50727767 | 52466041 | 54265012 | 56160587 | 57827007 | 60474939 |
2 | Інданезія | 5118055 | 5371207 | 5544022 | 5937939 | 6130871 | 6840621 | 7298105 | 8176567 | 8815120 | 9815202 |
3 | Індыя | 5668958 | 5937558 | 5934142 | 6036670 | 6194364 | 6663410 | 7025703 | 6971536 | 7583569 | 7845163 |
4 | Перу | 10665173 | 7999263 | 8782893 | 6107545 | 9634059 | 9419452 | 7049318 | 7260861 | 7419789 | 6964446 |
5 | Японія | 6467344 | 6138686 | 5875089 | 6085272 | 5692504 | 5651322 | 5644386 | 5687766 | 5542476 | 5195958 |
6 | Філіпіны | 2999845 | 3172551 | 3371919 | 3617709 | 3931523 | 4168414 | 4414356 | 4717514 | 4972313 | 5083131 |
7 | ЗША | 5216045 | 5461055 | 5482095 | 5533020 | 5601967 | 5474374 | 5378062 | 5295461 | 4857128 | 4710453 |
8 | Чылі | 4972652 | 4663433 | 5132740 | 4528468 | 6013544 | 5477534 | 5294185 | 4937629 | 4810222 | 4702902 |
9 | В’етнам | 2136829 | 2332856 | 2530639 | 2823607 | 3108105 | 3397200 | 3664327 | 4143800 | 4584900 | 4832900 |
10 | Расія | 4104502 | 3729276 | 3345547 | 3399975 | 3063177 | 3322821 | 3402263 | 3568363 | 3509646 | 3949267 |
11 | М’янма | 1192112 | 1309146 | 1474460 | 1595870 | 1986960 | 2217470 | 2581780 | 2840240 | 3168562 | 3545186 |
12 | Нарвегія | 3383120 | 3372900 | 3474282 | 3286607 | 3309588 | 3208753 | 3114214 | 3355072 | 3274572 | 3486277 |
13 | Рэспубліка Карэя | 2505901 | 2676901 | 2498314 | 2501599 | 2542458 | 2719094 | 3050425 | 3287104 | 3352554 | 3199177 |
14 | Тайланд | 3735279 | 3648095 | 3797124 | 3914133 | 4099595 | 4118528 | 4105804 | 3656032 | 3831208 | 3137682 |
15 | Бангладэш | 1661384 | 1781057 | 1890459 | 1998197 | 2102026 | 2215957 | 2328545 | 2440011 | 2563296 | 2885864 |
16 | Малайзія | 1461223 | 1415834 | 1463625 | 1483324 | 1542062 | 1434097 | 1518875 | 1648022 | 1754401 | 1871971 |
17 | Мексіка | 1403654 | 1521958 | 1554792 | 1470892 | 1390928 | 1459015 | 1516926 | 1617798 | 1745402 | 1773643 |
18 | Ісландыя | 2003669 | 2008312 | 2153093 | 2014872 | 1764040 | 1694009 | 1356302 | 1425857 | 1311691 | 1169597 |
19 | Іспанія | 1381157 | 1416829 | 1145430 | 1163037 | 1104002 | 1072935 | 1254658 | 1101498 | 1166364 | 1171508 |
20 | Канада | 1160350 | 1209660 | 1252499 | 1295846 | 1334592 | 1279196 | 1251741 | 1177856 | 1094083 | 1107123 |
21 | Егіпет | 724408 | 771516 | 801467 | 875991 | 865030 | 889302 | 970925 | 1008008 | 1067631 | 1079501 |
22 | Бразілія | 839296 | 935945 | 1003260 | 985412 | 1015916 | 1008044 | 1050809 | 1072227 | 1065186 | 1241048 |
23 | Марока | 919346 | 1111022 | 974041 | 932154 | 933054 | 1041619 | 892846 | 893286 | 1006213 | 1173832 |
24 | Тайвань | 1350404 | 1318352 | 1389879 | 1498866 | 1307799 | 1324665 | 1283823 | 1499596 | 1347371 | 1060986 |
25 | Аргенціна | 923584 | 932421 | 947642 | 911847 | 946694 | 932367 | 1174508 | 988366 | 997783 | 862543 |
26 | Вялікабрытанія | 900056 | 911561 | 868927 | 817324 | 860611 | 842718 | 796228 | 793894 | 775191 | 770086 |
27 | Францыя | 960858 | 930148 | 954897 | 948171 | 907339 | 842330 | 832254 | 790811 | 734761 | 664564 |
28 | Данія | 1577698 | 1552267 | 1474374 | 1068993 | 1133410 | 949611 | 904896 | 684087 | 725539 | 811882 |
29 | КНДР | 680550 | 714495 | 712995 | 712995 | 712995 | 712995 | 713000 | 713000 | 713000 | 713350 |
30 | Нігерыя | 467095 | 476544 | 511719 | 505839 | 509201 | 579537 | 636901 | 615507 | 684575 | 751006 |
31 | Эквадор | 653808 | 644100 | 396178 | 493042 | 447797 | 545962 | 619040 | 555287 | 606359 | 696763 |
32 | Пакістан | 626554 | 600798 | 599104 | 564881 | 556993 | 515472 | 611246 | 570280 | 586512 | 684461 |
33 | Турцыя | 582383 | 594980 | 627847 | 587715 | 644932 | 546063 | 662073 | 772471 | 646384 | 622679 |
34 | Іран | 424540 | 413690 | 401690 | 441909 | 474341 | 522570 | 575586 | 562424 | 562821 | 599476 |
35 | Новая Зеландыя | 639099 | 645860 | 675231 | 635570 | 638292 | 650753 | 584320 | 606592 | 563606 | 543258 |
36 | Уганда | 220176 | 223086 | 226813 | 247310 | 377328 | 427575 | 399491 | 551110 | 502250 | 476654 |
37 | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | 666914 | 785470 | 797646 | 846879 | 916799 | 830180 | 634429 | 696898 | 660502 | 528277 |
38 | Камбоджа | 298798 | 445700 | 424432 | 390657 | 343332 | 426000 | 532700 | 507200 | 487000 | 515000 |
39 | Нідэрланды | 571005 | 575205 | 518465 | 592821 | 600234 | 620578 | 480888 | 470363 | 463370 | 437703 |
40 | Сенегал | 435083 | 430945 | 405615 | 482440 | 457057 | 421514 | 392101 | 435702 | 447954 | 459303 |
41 | Італія | 520680 | 530735 | 456137 | 489585 | 407157 | 479593 | 489674 | 467043 | 418662 | 416726 |
42 | Фарэрскія астравы | 489222 | 565076 | 582093 | 683737 | 645463 | 588715 | 641696 | 612088 | 541277 | 390100 |
43 | Намібія | 590803 | 548867 | 626156 | 637753 | 571827 | 554112 | 509692 | 413388 | 372880 | 370106 |
44 | Шры-Ланка | 321074 | 295689 | 300148 | 332464 | 337951 | 196006 | 280234 | 316789 | 337002 | 363935 |
45 | Ірландыя | 363639 | 453468 | 381288 | 363734 | 368588 | 357189 | 294386 | 301472 | 292052 | 345795 |
46 | Гана | 457070 | 453180 | 377242 | 391708 | 400338 | 393020 | 369189 | 324550 | 355425 | 328969 |
47 | Танзанія | 326460 | 342126 | 329186 | 354723 | 363380 | 376708 | 335179 | 329424 | 326599 | 321151 |
48 | Венесуэла | 367625 | 425302 | 527914 | 537994 | 597148 | 417206 | 338700 | 276303 | 313991 | 310423 |
49 | Германія | 271580 | 264691 | 274304 | 335147 | 319336 | 330353 | 333216 | 293758 | 273476 | 290300 |
50 | Ангола | 239356 | 254564 | 255024 | 211611 | 240094 | 202742 | 225605 | 312626 | 317452 | 272473 |
4 | Іншыя краіны ў цэлым | 7234918 | 7347836 | 7343569 | 7467141 | 7830731 | 8085708 | 7971167 | 7849477 | 7712568 | 7796662 |
СВЕТ У ЦЭЛЫМ | 136165390 | 135935331 | 139157230 | 139403522 | 148005299 | 150911450 | 152051789 | 155753601 | 159089695 | 162881562 |
Акіян на Вікісховішчы |