Алданскае нагор'е | |
---|---|
58°37′ пн. ш. 125°24′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Найвышэйшы пункт | 2306 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алданскае нагор’е — нагор’е ў Якуціі, размешчанае ў міжрэччы Алёкмы і Учура. Самы высокі пункт — 2306 м.
Нагор’е складзена пераважна гнейсамі і крышталічнымі сланцамі Алданскага шчыта. На тэрыторыі нагор’я разведаны радовішчы жалеза, медзі, золата, вугалю і слюды. У рэльефе нагор’я пераважаюць плоскія міжрэччы вышынёй да 1000 м, над якімі ўзвышаюцца хрыбты Заходнія Янгі, Сунагын, Кет-Кап. Схілы да вышыні 1200—1300 м пакрытыя лістоўнічнай тайгой, якая вышэй змяняецца камяністай тундрай.