Аль-Джазіра | |
---|---|
الجزيرة | |
Краіна | Катар |
Мова вяшчання | арабская і англійская |
Дата пачатку вяшчання | 1996 |
Заснавальнік | Хамад бін Халіфа аль-Тані |
Кіраўнікі | генеральны дырэктар Вадах Ханфар |
Сайт | Афіцыйны сайт |
«Аль-Джазіра» (араб. الجزيرة) — міжнародная тэлекампанія са штаб-кватэрай у горадзе Доха, сталіцы Катара. Створана ў 1996 годзе па ўказе эміра Катара.
Вядомая ў заоднім свеце стала пасля таго, як пачала асвятляць авія- і ракетныя ўдары войскаў кааліцыі па Афганістане і трансляцыі заяў Усамы бін Ладэна ў эфіры тэлеканала.
Назва «Аль-Джазіра» у перакладзе з арабскай азначае «востраў» і мае на ўвазе скарачэнне ад арабскага الجزيرة العربية (аль-Джазіра аль-Арабія) — традыцыйнай арабскай назвы Аравійскага паўвострава, на якім размешчаны Катар.
У кампаніі ёсць свой сайт у інтэрнэце, які мае з 2003 таксама англамоўную версію — цяпер афіцыйны сайт канала Al Jazeera English.
У сетку Аль-Джазіра ўваходзяць некалькі каналаў: