Аляска | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of Alaska | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Alaska's Flag | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 3 студзеня 1959 | ||||
Кіраўнік | Майк Данліві | ||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
580 м | ||||
Часавы пояс | UTC-9, UTC+14, HAST і America/Anchorage | ||||
Код ISO 3166-2 | US-AK | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляска (англ.: Alaska) — штат ЗША, які знаходзіцца на паўночным захадзе Паўночнай Амерыкі. Не мае агульнай мяжы з іншымі штатамі. Самы вялікі штат па плошчы.
Штат знаходзіцца на ўзбярэжжы Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў. Аддзяляецца ад Расіі Берынгавым пралівам. Ад асноўнай часткі ЗША аддзелены тэрыторыяй Канады. Акрамя мацерыковай часткі займае Алеуцкія астравы, архіпелаг Аляксандра і інш.
Хрыбет Брукса. Арктычная нізіна.
На тэрыторыі штата знаходзіцца самая высокая гара Паўночнай Амерыкі — Мак-Кінлі (6 194 м) і вулкан Паўлава. Нацыянальны парк Дэналі.
Сталіца штата — горад Джуна. Найбуйнейшы горад — Анкарыдж. Іншыя населеныя пункты: Сітка, Кадзьяк, Нікалаеўск.
На думку многіх вучоных, продкі сучасных карэнных жыхароў Аляскі (індзейцаў, эскімосаў, алеутаў) паходзяць з Паўночна-Усходняй Азіі. У XVII стагоддзі эскімосы жылі пераважна ў прыбярэжных раёнах, алеуты — на паўвостраве, індзейцы — на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы (тлінкіты і хайда) і ва ўнутраных раёнах Аляскі (атабаскі).