Амоній (амонію катыён) — дадатна зараджаны поліатамны іон з хімічнай формулай NH4+. Амоній (катыён) з супрацьіонам утвараюць солі амонію, амоніевыя злучэнні, апошнія ўваходзяць у вялікі клас оніевых злучэнняў.. Іон амонію NH4+ з'яўляецца правільным тэтраэдрам з азотам у цэнтры і атамамі вадароду ў вяршынях тэтраэдра. Памер іона — 1,43 Å.
Існуе таксама кароткажывучы свабодны радыкал амонію з формулай NH4 (гл. Свабодны амоній).