Антверпен

Горад
Антверпен
нідэрл.: Antwerpen
Герб Сцяг
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
  • 204,32 км² (2022)
Вышыня цэнтра
7 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 536 079 чал. (1 студзеня 2023)
Часавы пояс
Тэлефонны код
03
Паштовыя індэксы
2000, 2018, 2020, 2030, 2040, 2050, 2060, 2100, 2140, 2170, 2180, 2600, 2610 і 2660
Афіцыйны сайт
antwerpen.be (гал.)
antwerpen.be/FR (фр.)
antwerpen.be/DE (ням.)
antwerpen.be/EN (англ.)
Антверпен на карце Бельгіі
Антверпен (Бельгія)
Антверпен
Антверпен (Бельгія)
Антверпен

Антверпен (нідэрл.: Antwerpen) — горад у Бельгіі. Другі пасля Бруселя паводле колькасці насельніцтва, найвялікшы горад Фландрыі. Размяшчаецца абапал ракі Шэльды, на Альберт-канале. Галоўны прамысловы горад краіны, буйны гандлёва-фінансавы цэнтр, марскі порт.

Гісторыя

Упершыню ўпамінаецца ў VII ст. З 1291 горад. З 1315 у Ганзейскім саюзе гарадоў. З XVI ст. буйны гандлёвы і фінансавы цэнтр Заходняй Еўропы. У 1579 далучыўся да Утрэхцкай уніі. У 1585 захоплены іспанцамі, у 1794 — французамі. Паступова страціў эканамічнае значэнне. З 1814 у складзе Нідэрландаў, з 1830 — гандлёвы порт Бельгіі.

Эканоміка

Галоўныя кірункі эканомікі — знешнегандлёвыя і фінансавыя аперацыі, міжнародныя транзітныя перавозкі. Прамысловасць звязана з абслугоўваннем партовай гаспадаркі і апрацоўкай прывазной сыравіны, асабліва нафты. Развіты машынабудаванне, каляровая металургія, хімічная прамысловасць, дзейнічае АЭС. Антверпен — найбуйнейшы ў свеце цэнтр агранкі алмазаў і гандлю брыльянтамі.

Транспарт

Адзін з самых вялікіх марскіх партоў Еўропы. Вузел перасячэння чыгунак, аўтадарог, нафта- і прадуктаправодаў. Тунэлі пад ракой злучаюць часткі горада.

Культура

Фламандская опера — некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца арганізацыяй оперных прадстаўленняў і канцэртаў у Антверпене і Генце.

Архітэктура і планіроўка

Гістарычнае ядро Антверпена на правым беразе р. Шэльда: познагатычныя збудаванні з багатым дэкорам (сабор Онзе-ліве-Враўэкерк, 1352—1616; замак Стэн, перабудаваны ў 1520—1521, шматлікія дамы і цэрквы ў стылях готыкі і барока). На плошчы Гротэ-маркт помнікі фламандскага рэнесансу: ратуша (1561—1565, арх. К. Флорыс), дамы гільдый, Дом П. П. Рубенса (1611—1618), каралеўскі палац (1743—1745) — усе ў стылі барока. На месцы гарадскіх сцен 16 ст. паўкальцо бульвараў, за іх мяжой — новыя жылыя раёны з эклектычнымі забудовамі ў стылях мадэрн і функцыяналізму.

Славутасці

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура