Барока

Барока (ад італ.: barocco — няправільны, дзіўны) — вядучы кірунак у еўрапейскім, у т. л. беларускім мастацтве і архітэктуры з апошняй трэці XVI ст. і амаль да канца XVIII ст. Адметныя рысы барока — урачыстасць, кантрастнасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор. Стыль эпохі Контррэфармацыі.

Першапачаткова тэрмін «барока» меў негатыўны сэнс, бо сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі Рэнесансу. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.

Мастацтва барока

У мастацтве стыль барока адметны рытмічнасцю і каларыстычным адзінствам кампазіцый, пышнасцю форм, спалучэннем ідэалізацыі вобразаў з нечаканымі кампазіцыйнымі і аптычнымі эфектамі, рэальнасці — з фантазіяй, рэлігійнай сціпласці — з падкрэсленай чутнасцю. Асабліва адрознівае барока ад іншых стыляў багацце дэталей, часта яркай паліхроміі, менш рэалістычныя твары суб'ектаў, і агульнае уражанне пабожнасці, якое і было адной з мэтаў гэтага мастацтва.

Пачынальнікамі традыцыі барока ў жывапісе лічаць двух выдатных італьянскіх мастакоў — Караваджа і Анібале Карачы, якія стварылі найбольш значныя працы ў канцы XVI ст. — пачатку XVII ст.

Прадстаўнікі:

Архітэктура барока

Фантан Трэві ў Рыме

Найбольш яскрава барока выражана ў сакральных пабудовах, касцёльная архітэктура стала духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання. Характэрнай рысай барока ў архітэктуры з'яўляецца прасторавы размах — замест суразмернай з чалавекам маштабнасці нярэдка ўзнікае перавелічэнне памераў ордэрных формаў, злітнасць, цякучасць складаных, звычайна крывалінейных формаў, наяўнасць шматлікіх скульптур на фасадах і інтэр'ерах.

Да ліку першых твораў архітэктуры, у якіх ужо ясна праяўлялася барока, можна аднесці галоўную царкву ордэна езуітаў Іль Джэзу (Ісуса) у Рыме, пабудаваную архітэктарам Джакама дэла Порта ў 1575 годзе.

Прадстаўнікі:

Літаратура, тэатр і музыка барока

Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. У музычным тэатры адбываецца інтэнсіўнае развіццё оперы і балета, а асабліва ў музыцы росквіт больш складанай і свабоднай вакальна-інструментальнай поліфаніі і тэндэнцыі да адасаблення розных жанраў (канцэрта гроса, саната, сюіта ў інструментальнай музыцы).

Беларускае барока

Езуіцкі касцёл у стылі барока, Магілёў

Барока для беларускай культуры з’явілася той вяршыняй, якой была, мабыць, готыка — для Францыі, рэнесанс — для Італіі, класіцызм — для Расіі. Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI — першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII — 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 — 80-я гг. XVIII ст.). Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясвіжскага князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока — касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 15841593 гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта Джавані Марыя Бернадоні. Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідстве 3-нефавую крыжова-купальную базіліку.

Услед за езуіцкім касцёлам ў Нясвіжы ў беларускіх гарадах і вёсках пачынаюць будавацца пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця.

Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). У праваслаўным храмабудаўніцтве стыль атрымаў адмысловую трактоўку, якая адрознівае яго ад вобразаў храмаў іншых канфесій Беларусі і праваслаўных цэркваў замежжа, спалучае ўласна праваслаўныя візантыйскія і мясцовыя традыцыі з мастацкімі асаблівасцямі барока, вылучаецца высокім узроўнем эмацыйна-эстэтычнага ўздзеяння і надае непаўторнасць асобным помнікам. Самабытна выглядае драўлянае культавае дойлідства на Беларусі

Сучаснасць

У сучаснай практыцы традыцыі барока знайшлі ўвасабленне толькі ў выкарыстоўванні асобных элементаў стылю (гл. Царква ў гонар абраза Божай Маці Усецарыца, Магілёў). Спробы праектавання храмаў на ўзор праваслаўнага дойлідства Падняпроўскага рэгіёна, якое з’яўляецца найбольш адметным прадстаўніком праваслаўнай барочнай архітэктуры не атрымалі падтрымкі заказчыкаў.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі