Барыстар

Ба́рыстар (англ.: barrister) — катэгорыя адвакатаў у Вялікабрытаніі і краінах Садружнасці, якія ведут справы. Барыстары — адвакаты больш высокага рангу, чым салісітары.

Наяўнасць двух катэгорый адвакатаў не адпавядае сучаснай сусветнай практыцы і тлумачыцца ў асноўным гістарычнымі прычынамі, кансерватызмам англійскай судовай сістэмы, складанасцю вядзення судовых спраў у краінах англа-саксонскай сістэмы права (неабходнасцю прымянення значнай колькасці судовых прэцэдэнтаў і адсутнасцю строгай сістэмы прававых актаў), а таксама нежаданнем барыстараў губляць прывілеяванае становішча і звязаныя з гэтым матэрыяльныя выгады.

У Вялікабрытаніі налічваецца каля 11500 барыстараў (з іх 70 % працуюць у Лондане). Кожны барыстар у гэтай краіне павінен ўступіць у адну з чатырох юрыдычных карпарацый, або палат — Лінкальнс-Ін, Грэйс-Ін, Мідл-Тэмпл або Інер-Тэмпл.

Зноскі

Спасылкі