Брытанскі саюз фашыстаў | |
---|---|
англ.: British Union of Fascists | |
Лідар | Освальд Мослі |
Заснавальнік | Освальд Мослі |
Дата заснавання | 1 кастрычніка 1932 |
Дата роспуску | 1940 |
Штаб-кватэра | Лондан |
Краіна | |
Ідэалогія | фашызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брытанскі саюз фашыстаў (БСФ) (англ.: British Union of Fascists) — брытанская палітычная партыя фашысцкай накіраванасці, створаная падчас Вялікай дэпрэсіі.
Партыя была створана 1 кастрычніка 1932 года брытанскім арыстакратам Освальдам Мослі. Ён заставаўся нязменным лідарам партыі ад заснавання да забароны дзейнасці. У 1936 годзе партыя была перайменавана ў Брытанскі саюз фашыстаў і нацыянал-сацыялістаў, а ў 1937 годзе — ў Брытанскі саюз. У ліпені 1940 года, пасля таго як прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі стаў Уінстан Чэрчыль, Освальд Мослі і большасць яго прыхільнікаў былі арыштаваныя, а Брытанскі саюз фашыстаў быў забаронены.
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
---|---|---|---|---|