| ||||||||||||||||||||||||||||||
Бярдзянск ці Бэрдзянск (з 1939 па 1958 — Асіпенка) — горад у Запарожскай вобласці Украіны. Порт на беразе Азоўскага мора, чыгуначная станцыя. 114 тыс. жыхароў (2016). Заводы: сельскагаспадарчага машынабудавання, кабельны, дарожных машын, нафтаперапрацоўчы і інш. Абутковая, швейная і харчовая прамысловасць. Педагагічны ўніверсітэт; тэхнікумы: машынабудаўнічы, вінаградарства і вінаробства; медыцынскае вучылішча. Мастацкі і краязнаўчы музеі.
За 5 км ад горада размешчаны гразевы прыморскі курорт.
У горадзе дзейнічае Бэрдзянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.