Горад і камуна
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вальпараі́са (ісп.: Valparaíso — літаральна «Райская даліна») — горад і марскі порт у Чылі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменных вобласці, правінцыі і камуны. З’яўляецца цэнтрам гарадской агламерацыі Вялікі Вальпараіса. Насельніцтва горада — 263 499 чалавек (2002).
Тэрыторыя камуны — 402 км². Колькасць насельніцтва камуны — 276 474 жыхароў (2006). Шчыльнасць насельніцтва — 688,43 чал./км².