Вальпургіева ноч — у сярэднявечнай германскай міфалогіі свята пачатку вясны ў ноч на 1 мая (дзень святой Вальпургіі, адсюль назва); паводле нямецкага народнага павер'я з 8 стагоддзя свята ведзьмаў ("вялікі шабаш") на гары Брокен у Германіі. Напярэдадні Вальпургіевай ночы праводзілі магічныя цырымоніі выгнання ведзьмаў. Лічылі, што травы ў гэтую ноч набываюць цудадзейную сілу.