Вяртанне | |
---|---|
ісп.: Volver | |
Жанр | кінакамедыя, драматычны фільм, камедыйная драма і крымінальны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | El Deseo |
Працягласць | 121 хв. |
Бюджэт | 9 400 000 $ |
Зборы | 87 200 000 $ |
Краіна | |
Мова | іспанская |
Год | 10 сакавіка 2006, 3 жніўня 2006 і 17 сакавіка 2006 |
IMDb | ID 0441909 |
Афіцыйны сайт |
«Вяртанне» (ісп.: Volver) — фільм Педра Альмадовара. Па словах рэжысёра, гэта гісторыя, у якой прысутнічаюць «бабуля, маці, дачка, здані і танга». Фільм удзельнічаў у конкурснай праграме Канскага кінафестывалю 2006 года. Педра Альмадовар атрымаў прыз за найлепшы сцэнарый, а актрысы, якія ўдзельнічалі ў фільме, атрымалі калектыўную ўзнагароду за акцёрскую працу.
Педра Альмадовар працягвае адну са сваіх галоўных тэм — жанчыны. Гэта гісторыя пра тры пакаленні жанчын (бабуля, маці і дачка), прадстаўленая праз прызму сямейных, сяброўскіх, суседскіх і любоўных адносін.
Пасля сваёй смерці Ірэнэ вяртаецца ў родны горад у відзе здані, каб зрабіць тое, што не паспела пры жыцці — папрасіць прабачэння. У яе ёсць тайна.
Яна паўстае перад сваёй малодшай дачкой і ўнучкай. Пачынае весці звычайны лад жыцця: змяняе прычоску, рыхтуе ежу і нават уладкоўваецца на працу (дапамагае сваёй дачцэ — цырульніку). Ужо занадта натуральна і свабодна паводзіць сябе Ірэнэ для здані…
Адзіная, каго баіцца здань-маці — сваю старэйшую дачку — валявую Раймунду. У Раймунды, у сваю чаргу, таксама ёсць тайна, а з развіццём сюжэту з’яўляецца яшчэ адна. Ці змогуць гераіні вырашыць усе свае праблемы і ці прывядзе гэта да шчаслівага канца?