Віктар Эрысэ

Віктар Эрысэ
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1940(1940-06-30) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
Кар’ера з 1969
Узнагароды
IMDb ID 0258977
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ктар Эры́сэ (ісп.: Víctor Erice, ; нар. 30 чэрвеня 1940, Каранса, Біская, Іспанія) — іспанскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Найбольш вядомы сваімі двума мастацкімі фільмамі: «Дух вулля» (1973), які многія лічаць адным з найвялікшых іспанскіх фільмаў, і «Поўдзень» (1983).

Біяграфія

Віктар Эрысэ нарадзіўся 30 чэрвеня 1940 года ў Карансе, правінцыя Біская (Іспанія). Вывучаў права, паліталогію і эканоміку ў Мадрыдскім універсітэце. У 1963 годзе наведваў Афіцыйную школу кінематаграфіі, дзе вывучаў рэжысуру.

Напачатку сваёй кар’еры Эрысэ працаваў кінакрытыкам, пішучы рэцэнзіі для іспанскага кіначасопіса «Nuestro Cine», а таксама зняў серыю кароткаметражных фільмаў. У 1973 годзе ёе дэбютаваў у вялікім кіно з фільмам «Дух вулля», які быў высока ацэнены крытыкамі і стаў пераломным момантам у гісторыі іспанскага кіно.

Эрысэ быў сярод тых кінематаграфістаў, якія жылі пры франкісцкім рэжыме. На момант выхаду яго першага фільма ў 1973 годзе Франсіска Франка ўсё яшчэ быў пры ўладзе. Адна з рэчаў, якімі вядомы «Дух вулля», — гэта выкарыстанне сімвалізму, дзеля адлюстравання жыцця ў Іспаніі пры кіраванні Франка. Размяшчэнне фільма ў 1940 годзе, на пачатку праўлення Франка, было рызыкай для Эрысэ, улічваючы, што фільм «не быў прапагандысцкай патугай, у якой непахісныя франкісты перамагалі злых рэспубліканцаў, што забіваюць святароў».

Праз дзесяць гадоў Эрысэ напісаў сцэнарый і паставіў фільм «Поўдзень» (1983). Карціна, заснаваная на апавяданні Адэлаіды Гарсія Маралес, была высока ацэнена крытыкамі і была прадстаўлена ў асноўным конкурсе 36-га Канскага кінафестывалю.

Трэцяй поўнаметражнай працай Эрысэ стаў дакументальны фільм «Сонца ў лісці айвавага дрэва» (1992). Фільм апавядаў пра жыццё іспанскага мастака Антоніа Лопеса Гарсію і яго спробы адлюстраваць айвавае дрэва, якое расце ў яго садзе. Фільм атрымаў Прыз журы і Прыз ФІПРЭСІ на Канскім кінафестывалі 1992 года.

Эрысэ займаўся распрацоўкай (і павінен быў стаць рэжысёрам) фільма «Чары Шанхая», экранізацыі аднайменнага рамана Хуана Марсэ, але прадзюсар Андрэс Вісэнтэ Гомес перадаў праект рэжысёру Фернанда Труэба. Гэтая адмова стала «вялікім расчараваннем» для Эрысэ.

У 2010 годзе ён быў сябрам журы Канскага кінафестывалю. На кінафестывалі ў Лакарна ў 2014 годзе Эрысэ быў узнагароджаны прэміяй «Залаты леапард» за прыжыццёвыя дасягненні.

У 2023 годзе, праз трыццаць гадоў пасля яго апошняга поўнаметражнага фільма, выйшла новая карціна Эрысэ «Заплюшчы вочы».

Фільмаграфія

Кароткаметражныя фільмы

  • На тэрасе (En la Terraza, 1961)
  • Старонкі страчанага дзённіка (Páginas de un diario perdido, 1962)
  • Страчаныя дні (Los días Perdidos, 1963)
  • Між рэйкамі (Entre Vías, 1966)
  • Alumbramiento (2002)

Поўнаметражныя фільмы

Іншае

Спадчына

Працы Эрысэ, у якіх фігуруюць дзеці, поўныя мар і цягі да фантастычнага падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, у далейшым аказалі ўплыў на Гільерма дэль Тора і яго фільмы «Хрыбет д’ябла» і «Лабірынт фаўна».

Заўвагі

  1. Victor Erice // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roger Ebert. "Everything in the movies is fake" (англ.). Сайт Роджэра Эберта (20 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  3. The 1,000 Greatest Films (Table) (англ.). Сайт «They Shoot Pictures, Don't They?». Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  4. Kevin Hagopian. The Spirit of the Beehive (англ.). Сайт «www.albany.edu». Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  5. Kim Newman. Empire Essay: The Spirit Of The Beehive Review (англ.). Сайт часопіса «Empire (часопіс)» (12 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  6. EL SOL DEL MEMBRILLO (DREAM OF LIGHT). Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  7. а б Guillermo Correo. Víctor Erice vuelve al largometraje después de tres décadas con 'Cerrar los ojos' (ісп.). Сайт «El Español», раздзел «El Cultural» (7 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2022. Праверана 21 ліпеня 2023.
  8. Rebecca Leffler. Cannes reveals Competition lineup (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (15 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  9. Nick Vivarelli. Locarno Film Festival To Honor Spanish Auteur Victor Erice (англ.). Сайт «Variety» (15 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2021. Праверана 21 ліпеня 2023.

Літаратура

  • Arocena C. Víctor Erice. Madrid: Ediciones Cátedra, 1996
  • Ehrlich L.C. The cinema of Víctor Erice: an open window. Lanham: Scarecrow Press, 2000
  • Latorre J. Tres décadas de El espíritu de la colmena. Madrid: Ediciones Internacionales Universitarias, 2006
  • Cerrato R. Víctor Erice: el poeta pictórico. Madrid: Ediciones JC, 2006

Спасылкі