Вікіпедыя на хіндзі хіндзі: हिन्दी विकिपीडिया | |
---|---|
URL | hi.wikipedia.org (хіндзі) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | хіндзі |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 11 ліпеня 2003 |
Колькасць артыкулаў | 161 437 |
Колькасць выяў | 4 391 |
Колькасць старонак | 1 315 681 |
Колькасць правак | 6 094 906 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 810 334 |
Актыўных удзельнікаў | 966 |
Адміністратараў | 7 |
Глыбіня | 236,8 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вікіпедыя на мове хіндзі — раздзел Вікіпедыі на мове хіндзі.
Заснаваны 11 ліпеня 2003 года, першыя артыкулы з'явіліся ў жніўні 2003 года. У раздзеле карыстаюцца алфавітам дэванагары, набіраць у якім можна лацінскімі літарамі, якія адразу пераўтвараюцца ў патрэбныя сімвалы.
Нягледзячы на тое, што мова хіндзі паводле колькасці валодаючых (600—900 млн у той ці іншай ступені, з якіх для ад 350 да 480 млн — родная) з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных у свеце, раздзел спачатку адставаў ад раздзелаў на іншых мовах Індыі (тэлугу, бенгальскай, і бішнупрыя-маніпуры), але потым, выйшаў сярод іх на першае месца. На 1 кастрычніка 2010 года ў раздзеле быў зарэгістраваны 19741 уліковы запіс удзельнікаў.
На 20 сакавіка 2010 года колькасць артыкулаў у раздзеле хіндзі складала 53900 (43-е месца сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі). «Глыбіня» артыкулаў роўная 103,8.
У ліпені 2010 года Google абвясціў, што яны пачалі працаваць з удзельнікамі Вікіпедыі на хіндзі, каб перакладаць артыкулы з англійскай мовы на хіндзі, карыстаючыся камбінацыяй Google Translate і ручной праверкі. Хіндзі-партал Вікіпедыі такім чынам быў папоўнены сотняй артыкулаў з 600 тыс. словаў і вырас амаль на 20 %