Віржыні Эфіра

Віржыні Эфіра
фр.: Virginie Efira
Род дзейнасці акцёрка, тэлевядучая, журналістка, сцэнарыст
Дата нараджэння 5 мая 1977(1977-05-05) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Patrick Ridremont
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віржыні Эфіра (фр.: Virginie Efira; нар. 5 мая 1977, Схарбек, Брусель, Бельгія або Брусель) — бельгійская і французская актрыса, камедыянтка, журналістка і тэлевядучая.

Біяграфія

Віржыні пачала кар’еру на тэлебачанні ў 1998 годзе ў якасці вядучай на канале RTL Group, дзе яна працавала вядучай шоу дзіцячых талентаў Megamix. Пазней яна пачала супрацоўнічаць таксама і з французскімі каналамі.

За сваю акцёрскую кар’еру, распачатую ў 2004 годзе, яна сыграла больш як у 20 фільмах і тэлесерыялах, а таксама выканала ролі ў тэатры. Яе дэбютам у вялікім кіно стаў тэлевізійны праект «Un amour de fantôme», пасля якога актрысу заўважылі.

Сусветную вядомасць Віржыні атрымала пасля ролі ў рамантычнай камедыі «Каханне — гэта для дваіх» (2010). Затым на экраны выйшла трагікамедыя «Забі мяне, калі ласка» (2010), меладрама «Каханне з рызыкай для жыцця» (2010), рамантычная гісторыя «Мой самы страшны кашмар» (2011) і камедыя «Прэзідэнт Эно» (2012). У 2012 годзе выйшла рамантычная камедыя «Прытварыся маім хлопцам», якая мела вялікі поспех. У 2013 годзе выйшла яшчэ некалькі фільмаў з яе ўдзелам — «Кукі», «Адзіночка» і «Непераможныя».

У ліпені 2021 года на Канскім кінафестывалі адбылася прэм’ера нашумелага фільма «Бенедэта», у якім Віржыні сыграла галоўную ролю.

Зноскі