Гай Светоній Транквіл

Гай Светоній Транквіл
лац.: Caius Suetonius Tranquillus
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні лац.: Caius Suetonius Tranquillus
Дата нараджэння каля 70 ці каля 69
Месца нараджэння
  • невядома
Дата смерці каля 126 ці 140
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, сакратар, біёграф, паэт, антыквар
Жанр біяграфія
Мова твораў лацінская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гай Светоний Транквіл (лац.: Gaius Suetonius Tranquillus) — рымскі пісьменнік, гісторык і вучоны-энцыклапедыст, які жыў прыблізна ў 75-160 гадах. Дакладны год нараджэння не ўстаноўлены, але ў жыццяпісе Нерона ён паведамляе, што быў падлеткам, калі на Усходзе з'явіўся самазванец, які выдаваў сябе за Нерона (89)

Жыццё і агульная характарыстыка навуковых заняткаў

Належаў па паходжанні да саслоўя вершнікаў. З жыццяпісу Калігулы вынікае, што дзед Светонія займаў нязначную пасаду пры імператары. Бацька яго, Светоній Лет, трыбун XIII парнага легіёна, удзельнічаў у барацьбе Атона з Вітэліем. Пры Даміцыяне Светоній жыў у Рыме, займаючыся рыторыкай і граматыкай; сябраваў з Плініем Малодшым, па хадайніцтве якога Траян надаў яму сан трыбуна; пры Адрыяне быў імператарскім сакратаром (magister epistolarum), але трапіў у няласку за непачцівае стаўленне да жонкі імператара Сабіны і, аддаліўшыся ад двара, аддаўся энцыклапедычна-літаратурным заняткам, па прыкладзе Варона. З іншых крыніц вядомыя назвы яго шматлікіх прац, пераважна напісаных па-грэчаску, прысвечаных літаратуры, філасофіі і прыродзе. Гэта быў руплівы збіральнік, які пакінуў шмат каштоўных звестак аб гістарычных, археалагічных і літаратурных прадметах. Крыніцамі для яго служылі архівы, публічныя акты, гістарычныя творы, мемуары і вуснае паданне. Светоній адным з першых нехрысціянскіх пісьменнікаў паведаміў аб з'яўленні паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Хоць гэта не зусім дакладна: у тэксце ідзе гаворка пра «іудзеяў, усхваляваных нейкім Хрыстом», а гэта імя было распаўсюджана на Блізкім Усходзе ў арамейскамоўным асяроддзі.

Зноскі

  1. а б в г д Varma S. R. Overview // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 сакавіка 2021.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Żywoty Cezarów — 6 — Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk, Łódź: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1987. — С. 7. — 362 с. — ISBN 83-04-01648-6
  4. Varma S. R. Mini Bio // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 сакавіка 2021.
  5. а б Varma S. R. Mini Bio // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 сакавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі