Ганна | ||||
---|---|---|---|---|
Anne Elizabeth Alice Louise | ||||
| ||||
|
||||
Манарх | Елізавета II | |||
|
||||
Нараджэнне |
15 жніўня 1950 (73 гады) Кларэнс-хаус, Вэстмінстэр, Лондан, Англія, Вялікабрытанія |
|||
Род | Віндзары | |||
Імя пры нараджэнні | англ.: Princess Anne Elizabeth Alice Louise of Edinburgh | |||
Бацька | Філіп, герцаг Эдынбургскі | |||
Маці | Лізавета II | |||
Муж |
1. капітан Марк Філіпс 2. камандар Цімаці Лорэнс |
|||
Дзеці | Пітэр , Зара | |||
Веравызнанне | Царква Англіі | |||
Член у | ||||
Адукацыя |
|
|||
Дзейнасць | конны траяборац, арыстакратка, філантроп | |||
Аўтограф | ||||
Манаграма | ||||
Званне | general, admiral, air chief marshal і Captain General Royal Marines | |||
Узнагароды | ||||
Сайт | royal.uk/the-prin… (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прынцэса Ганна (англ.: The Princess Anne, Princess Royal, Anne Elizabeth Alice Louise; нар. 15 жніўня 1950, Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям’і, адзіная дачка каралевы Елізаветы II.
На момант свайго нараджэння была на трэцім месцы ў парадку пераходу ў спадчыну прастола, пасля ўзыходжання на трон Елізаветы перамясцілася на другое месца (аж да нараджэння ў 1960 годзе свайго брата прынца Эндру). У наш час знаходзіцца на адзінаццатым месцы ў парадку пераходу ў спадчыну прастола.
З 1987 носіць тытул Каралеўскай прынцэсы (Princess Royal), які па традыцыі прысвойваецца старэйшай дачцэ царствуючага манарха.
Нарадзілася 15 жніўня ў 1950 годзе ў Лондане, з’яўляючыся на той момант другім дзіцем у сям’і каралевы.
З першым мужам — капітанам Маркам Філіпсам (нар. 1948) — пражыла 18,5 гадоў. Ад гэтага шлюбу — двое дзяцей: Пітэр Філіпс (1977) і Зара Філіпс (1981). Філіпс таксама прадстаўляла Вялікабрытанію ў конным спорце на Алімпійскіх гульнях 1972 і 1988 гадоў, і ў Сеуле-1988 нават выйграў срэбра ў камандным заліку ў трохбор’е. Пасля разводу з Філіпсам уступіла ў другі шлюб — з камандарам (цяпер — віцэ-адмірал) Цімаці Лорэнсам (нар. 1955).
Прынцэса вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю і як адзіны член брытанскай каралеўскай сям’і, які ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях (выступала ў спаборніцтвах па коннаму спорту на Алімпіядзе 1976 у Манрэалі і заняла 24-е месца ў асабістым першынстве па трохбор’і). У 1986—1994 гадах была прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі коннага спорту, была членам МАК.
29 снежня 2010 года ў яе нарадзілася першая ўнучка — Саванна Філіпс, дачка Пітэра Філіпса, і, адпаведна, першая праўнучка каралевы Елізаветы II.
Як член каралеўскай сям’і мае асабісты герб, створаны на аснове дзяржаўнага герба Вялікабрытаніі.
Продкі 1. Ганна, Каралеўская прынцэса | ||
---|---|---|
2. Бацька: Філіп Маўнтбетэн, герцаг Эдынбургскі |
4. Дзед: Андрэй, прынц Дацкі і Грэчаскі |
8. Прадзед: Георг I, кароль Грэцыі |
9. Прабабуля: Вялікі Князёўна Вольга Канстанцінаўна | ||
5. Бабуля: Прынцэса Аліса Батэнбергская |
10. Прадзед па жаночай лініі: Людвіг Аляксандр Батэнберг | |
11. Прабабуля па жаночай лініі: Прынцэса Вікторыя Гесэн-Дармштацкая | ||
3. Маці: Елізавета II, каралева Вялікабрытаніі |
6. Дзед па жаночай лініі: Георг VI, кароль Вялікабрытаніі |
12. Прадзед па жаночай лініі: Георг V, кароль Вялікабрытаніі |
13. Прабабуля па жаночай лініі: Марыя Тэкская | ||
7. Бабуля па жаночай лініі: Елізавета Боўз-Лаян |
14. Прадзед па жаночай лініі: Клод Джордж Боўз-Лаян | |
15. Прабабуля па жаночай лініі: Сесілія Ніна Кавендыш-Бентынк |