Японія — астраўная дзяржава ва Усходняй Азіі, якая размяшчаецца на вялікім стратавулканічным архіпелагу, змешчаным ля ціхаакіянскага ўзбярэжжа Азіі. У адпаведнасці з сістэмай геаграфічных каардынат, Японія ляжыць на 36 ° на поўнач ад экватара і на 138 ° на ўсход ад Грынвіцкага мерыдыяна. Краіна размяшчаецца на паўночным усходзе ад Кітая і Тайваня (аддзеленая ад іх Усходне-Кітайскім морам) і строга на ўсходзе ад Карэі (аддзеленая Японскім морам). На поўначы ад Японіі ляжыць далёкаўсходні рэгіён Расіі.
Асноўнымі астравамі архіпелага з’яўляюцца (з поўначы на поўдзень): Хакайда, Хонсю («суша»), Сікоку і Кюсю. Таксама ў склад краіны ўваходзяць каля 3000 меншых астравоў, уключаючы Акінаву, некаторыя з іх заселены, а некаторыя — не. Агульная плошча Японіі — 377 915 км², з якіх 374 744 км² складае суша, а 3 091 км² — водная прастора. Японія па сваіх памерах большая за Германію, Малайзію, Новую Зеландыю і Вялікабрытанію, яна ў 1,7 разоў большая за Карэю і ў 10 разоў — за Тайвань.
Размяшчэнне: Усходняя Азія, ланцуг выспаў паміж паўночным раёнам Ціхага акіяна і Японскім морам, на ўсходзе ад Карэйскага паўвострава.
Геаграфічныя каардынаты: 36° 00' пн. ш. 138° 00' у. д. / 36,000° пн. ш. 138,000° у. д. / 36.000; 138.000 (G) (O)
Частка свету: Азія
Плошча:
Сухапутная мяжа: 0 км
Берагавая лінія: 29 751 км (18486 міль)
Марскія патрабаванні:
Клімат: краіна размешчана ў зонах умеранага і субтрапічнага кліматаў, востраў Хакайда і паўночная частка Хонсю знаходзяцца пад уплывам умераных паветраных мас, паўднёвая частка Хонсю і ўсе паўднёвыя выспы ляжаць у зоне субтропікаў. Прыродныя зоны ў межах раўнінных участкаў Японіі цяжкавызнавальныя з-за вельмі шчыльнай забудовы, горныя ж участкі сушы пакрытыя шырокалісцевымі лясамі з участкамі вечназялёнай расліннасці. На Хакайда распаўсюджванне атрымалі лясы змешанага тыпу, а на поўначы выспы — цёмнахваёвая тайга.
Паверхня: у асноўным няроўная і гарыстая
Прыродныя рэсурсы: нязначныя запасы вугалю, нафты, жалеза; рыба і мінеральныя рэсурсы; буйныя радовішчы серы.
Ірыгацыйныя зямлі: 25,920 км² (на 2003 год)
Дзесяць адсоткаў сусветнай вулканічнай актыўнасці ў пачатку 1990-х было зарэгістравана ў Японіі. Да 1 500 землятрусаў кожны год, магнітудай ад 4 да 6, не з’яўляюцца чымсьці незвычайным. Невялікія землятрусы адбываюцца штодня ў розных частках краіны, выклікаючы ўздрыгванне будынкаў.
Японія перажыла некалькі найбуйнейшых землятрусаў:
З-за частых землятрусаў Японія стала сусветным лідарам па вывучэнні і прадказанні землятрусаў. Адкрыцці ў сучасных тэхналогіях дазваляюць будаваць хмарачосы нават у сейсмаактыўных зонах.
Іншай прыроднай небяспекай з’яўляюцца тайфуны (яп.: 台風), якія прыходзяць у Японію з Ціхага акіяна.