Генрых VII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Henry VII | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 30 кастрычніка 1485 | ||||||
Папярэднік | Рычард III | ||||||
Пераемнік | Генрых VIII | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдмунд Цюдар, 1-ы граф Рычманд | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1457 |
||||||
Смерць |
21 красавіка 1509 (52 гады)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Цюдары | ||||||
Бацька | Эдмунд Цюдар | ||||||
Маці | Маргарэт Бафорт | ||||||
Жонка | Елізавета Ёркская | ||||||
Дзеці | Артур, прынц Уэльскі, Маргарыта Цюдар, Генрых VIII, Лізавета Цюдар, Марыя Цюдар, Эдвард Цюдар, Кацярына Цюдар і Роланд дэ Велвіль | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых VII (англ.: Henry VII; 28 студзеня 1457 — 21 красавіка 1509) — кароль Англіі і васпан Ірландыі (1485—1509), першы манарх з дынастыі Цюдараў.
Генрых VII быў ашчадным манархам, значна ўмацаваў бюджэт Англіі, зруйнаваны ў гады Стагадовай вайны і вайны Пунсовай і Белай ружы. Для суда над дваранамі пры ім быў заснаваны адмысловы орган — Зорная палата.
Да ліку векапомных падзей праўлення Генрыха VII ставіцца падтрыманая ім экспедыцыя італьянца на англійскай службе Джавані Кабота (ён жа Джон Кебат) у Амерыку і адкрыццё Ньюфаўндленда. Таксама па просьбе Генрыха вядомы гісторык Палідор Вяргілій пачаў пісаць «Гісторыю Англіі».
Кароль пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве, побач са сваёй жонкай, Елізаветай Ёркскай, якую ён перажыў на сем гадоў.
Яму ўспадкаваў другі сын, Генрых VIII.