Гермес

Гермес
Гермес
Гермес
Бог гандлю і крадзяжу
Міфалогія Старажытнагрэчаская
Сфера ўплыву thief, гандаль і падарожнік[d]
Пол мужчынскі пол
Бацька Зеўс
Маці Плеяда Мая
Жонка Antianeira і Daeira
Дзеці Гермафрадыт, Echion, Cephalus, Аўтолік, Eurytus, Angelia, Abderus, Пан, Myrtilus, Eleusis, Cydon, Bounos, Polybus of Sicyon, Эфалід, Норакс, Damascus, Prylis, Ceryx, Pharis, Eudoros, Arabos, Дафніс, Прыяп, Silenus, Tryphon, Tyche, Antias, Aptale, Cynosurus, Eurymachus, Eurestus, Samon son of Hermes, Damascus і Palaestra
У іншых культурах Меркурый
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герме́с (стар.-грэч.: Ἑρμῆς) — бог жывёлагадоўлі, гандлю і прыбытку ў старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Зеўса. Лічыўся таксама апекуном юнацтва, атлетаў, богам гімнастыкі. У гамераўскім эпасе — пасланнік алімпійскіх багоў і праваднік душ памерлых у царства Аіда. У старажытнарымскай міфалогіі атаясамліваўся з Меркурыем.

Гермесу ўласцівы падман, хітрасць, спрытнасць, выкрутлівасць, часта звяртаецца да крадзяжу. Вынаходнік мераў, лічбаў, азбукі.

Міфы

Нараджэнне

Нарадзіўся ў Аркадыі. Пасля свайго нараджэння ўжо да палудня змайстраваў сабе ліру з чарапахі, пасля накіраваўся ў даліну Піэрыі (Македонія), дзе Апалон пасвіў свой статак і выкрадае ў яго пятнаццаць кароў. Прыгнаўшы іх у Пілас, дзвюх кароў ён прыносіць у ахвяру, а астатніх хавае ў пячоры загнаўшы задам на перад, быццам выходзілі ад туль. Вечарам хлапец вяртаецца да сваёй маці ў грот, захутаўшыся ў калысцы. Разгневаны Апалон, абшукаўшы і не знайшоўшы сваіх кароў разумее хто мог выкрасці і накіроўваецца да Гермеса, каб той вярнуў скрадзенае, нават пагражае звергнуць у Тартар. Але хлапец адпіраецца сцвярджаючы што нічога не ведае пра злочын. У рэшце - рэшт дылему вырашае вярхоўны Зеўс, які прымусіў Гермеса вярнуць забранае. Гермес прывёў Апалона да пячоры дзе схаваў кароў, і пакуль срэбралукі Апалон, выводзіў свой статак, хлапец граў на сваёй ліры. Юнаку спадабалася ігра Гермеса і абмяняў сваіх кароў на цудоўную ліру.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі