Герхард Шродэр

Герхард Шродэр
ням.: Gerhard Schröder
Minister-President of Lower Saxony
1990 — 1998
Папярэднік Ernst Albrecht
Пераемнік Gerhard Glogowski
7-ы федэральны канцлер Германіі
27 кастрычніка 1998 — 22 лістапада 2005
Папярэднік Гельмут Коль
Пераемнік Ангела Меркель
член бундэстага Германіі
4 лістапада 1980 — 29 сакавіка 1983
старшыня бундэсрата Германіі
1 лістапада 1997 — 27 кастрычніка 1998
Папярэднік Erwin Teufel
Пераемнік Hans Eichel
старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
12 сакавіка 1999 — 21 сакавіка 2004
Папярэднік Оскар Лафантэн
Пераемнік Франц Мюнтэрферынг
член бундэстага Германіі
18 кастрычніка 2005 — 24 лістапада 2005
Пераемнік Clemens Bollen
член бундэстага Германіі
17 кастрычніка 2002 — 18 кастрычніка 2005
член бундэстага Германіі
26 кастрычніка 1998 — 17 кастрычніка 2002
член бундэстага Германіі
29 сакавіка 1983 — 1 ліпеня 1986

Нараджэнне 7 красавіка 1944(1944-04-07) (80 гадоў)
Імя пры нараджэнні ням.: Gerhard Fritz Kurt Schröder
Бацька Fritz Schröder
Маці Erika Vosseler
Жонка Eva Schubach, Anne Taschenmacher, Hiltrud Schwetje, Doris Schröder-Köpf і Kim So-yeon
Веравызнанне лютэранства
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык, кансультант, пісьменнік-дакументаліст, лабіст, канцлер Германіі
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт gerhard-schroeder.de/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герхард Фрыц Курт Шродэр (ням.: Gerhard Fritz Kurt Schröder; нар. 7 красавіка 1944, Мосенберг) — нямецкі палітык. У 1998—2005 гадах канцлер Германіі.

У 1990—1998 гадах Шродэр быў кіраўніком ураду нямецкай зямлі Ніжняя Саксонія.

Біяграфія

Раннія гады

Нарадзіўся ў сям’і рабочага ў Мосенбергу, у цяперашняй федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Бацька Фрыц Шродэр загінуў у Румыніі 4 кастрычніка 1944, маці Герхарда працавала на ферме. Наведваў вячэрнюю школу, з 1958 года працаваў памочнікам прадаўца скабяных вырабаў, будаўніком у Гётынгене. У 1963 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі (СДПГ). У 1971 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гётынгенскага ўніверсітэта, дзе ў 1971—1977 гадах працаваў на кафедры права. У 1978—1990 гадах займаўся прыватнай юрыдычнай практыкай у Гановеры. Адначасова ў 1978 годзе стаў лідарам «Маладых сацыялістаў» — маладзёжнай секцыі СДПГ, членам якой быў з 1963 года.

Палітычная кар’ера

У 1980 годзе ўпершыню абраны дэпутатам Бундэстагу. У 1986 годзе ўзначаліў фракцыю СДПГ у дзяржаўнай асамблеі Ніжняй Саксоніі. З 1989 года — член прэзідыума СДПГ. 21 чэрвеня 1990 года абраны прэм’ер-міністрам зямлі Ніжняя Саксонія. У 1994 годзе быў кандыдатам ад СДПГ на пасаду міністра замежных спраў, аднак партыя прайграла выбары.

Федэральны канцлер

Узначаленая Шродэрам кааліцыя сацыял-дэмакратаў і зялёных прыйшла да ўлады ў кастрычніку 1998 года пасля 16-гадовага знаходжання ў апазіцыі з абяцаннямі мадэрнізацыі эканомікі, падтрымкі прадпрымальніцтва і захавання сістэмы сацыяльнай абароны. Перамога сацыял-дэмакратаў у немалой ступені тлумачылася абяцаннем СДПГ пакласці канец росту беспрацоўя і пераадолець эканамічны застой у краіне.

Зноскі

Спасылкі