Гран-пры Іспаніі

Сцяг Іспаніі Гран-пры Іспаніі
Каталунья
Месца правядзення Сцяг Іспаніі Мантмела, Барселона
Кругоў 66
Даўжыня круга 4,655 м
Даўжыня гонкі 307,104 м
Больш за ўсё перамог у Гран-пры
Пілот Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер (6)
Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан (6)
Каманда Сцяг Італіі Ferrari (12)
Апошняя гонка (2022)
Пераможца

Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапен

Поўл-пазіцыя

Сцяг Манака Шарль Леклер

Шпаркі круг

Сцяг Мексікі Серхіа Перэс

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гран-пры Іспаніі (ісп.: Gran Premio de Espana, англ.: The Spanish Grand Prix) — гонка Формулы-1, у наш час праводзіцца на трасе Каталунья (Мантмела, недалёка ад Барселоны, Іспанія). Упершыню Гран-пры Іспаніі быў уключаны ў каляндар чэмпіянату Формулы-1 у 1951 годзе, а на трасе Каталунья праводзіцца з 1991 года.

Гісторыя

Першы Гран-пры Іспаніі быў праведзены ў 1913 годзе, на дарожнай трасе ў Гвадараме, недалёка ад Мадрыда.

Пасля перапынку ў 19141922 гадах з-за фінансавых праблем Гран-пры Іспаніі быў адноўлены. Была праведзена гонка ў Сітжасе, недалёка ад Барселоны, і потым з 1924 па 1935 год гонка праводзілася на трасе Ласартэ, на паўночным узбярэжжы (Гран-пры Сан-Себасцьяна). У 1936 годзе ў Іспаніі пачалася грамадзянская вайна, і гонкі спыніліся.

Схема трасы Педралбес

Іспанія вярнулася ў гоначны каляндар у 1951 годзе, калі быў праведзены Гран-пры Іспаніі, які ўваходзіў у афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1 на трасе Педралбес у Барселоне. Гэта была хуткая і вялікая (3,9 мілі) гарадская траса, якая складалася з шасці паваротаў і працяглай прамой даўжынёй 1,2 мілі. Найбольш канкурэнтаздольныя машыны праходзілі круг прыкладна за 2 хвіліны 20 секунд. У 1954 годзе быў праведзены яшчэ адзін Гран-пры Іспаніі. Але ў 1955 годзе адбылася трагедыя з гібеллю гледачоў на гонках 24 гадзіны Ле-Мана, пасля чаго трасу Педралбес выключылі з календара.

У 1967 годзе Гран-пры Іспаніі вярнуўся, калі Каралеўскі Аўтамабільны Клуб Іспаніі арганізаваў гонку на новай трасе Харама недалёка ад Мадрыда. Спраектаваная Джонам Хугенгольцам, траса мела 16 паваротаў, перапады вышынь і павароты з нахіленымі віражамі (бэнкінгі). З сезона 1968 года іспанскі гран-пры вярнуўся ў каляндар чэмпіянату, па чарзе праводзячыся на трасах Харама і Манжуік-Парк у Барселоне. Аднак гонка 1975 года на Манжуік-Парку скончылася гібеллю 4 гледачоў. Пасля гэтага ў 19761981 гадах гонка праходзіла на трасе Харама.

У 19821985 гадах Гран-пры Іспаніі выпаў з календара. У 1985 годзе мэр горада Херас адкрыў новую трасу для прыцягнення турыстаў. Гран-пры Іспаніі ў Херасе праводзілася з 1985 па 1990 гады, апроч таго, на трасе ў Херасе прайшлі Гран-пры Еўропы 1994 года і Гран-пры Еўропы 1997 года.

З сезона 1991 года Гран-пры Іспаніі праводзіцца на трасе Каталунья, размешчанай блізу Барселоны.

Пераможцы Гран-пры Іспаніі

Пілоты

Перамогі Пілот Гран-пры
6 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер 1995, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004
Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан 2014, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
3 Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт 1969, 1970, 1971
Сцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсел 1987, 1991, 1992
Сцяг Францыі Ален Прост 1988, 1990, 1993
Сцяг Фінляндыі Міка Хакінен 1998, 1999, 2000
2 Сцяг Бразіліі Эмерсан Фіціпальдзі 1972, 1973
Злучаныя Штаты Амерыкі Марыа Андрэці 1977, 1978
Сцяг Бразіліі Айртан Сена 1986, 1989
Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен 2005, 2008
Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 2006, 2013
Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапен 2016, 2022

Каманды

Перамогі Каманда Гран-пры
12 Сцяг Італіі Ferrari 1954, 1974, 1981, 1990, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004, 2007, 2008, 2013
8 Сцяг Вялікабрытаніі McLaren 1975, 1976, 1988, 1989, 1998, 1999, 2000, 2005
7 Сцяг Вялікабрытаніі Williams 1987, 1991, 1992, 1993, 1994, 1997, 2012
Сцяг Германіі Mercedes 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
6 Сцяг Вялікабрытаніі Lotus 1968, 1972, 1973, 1977, 1978, 1986
4 Сцяг Аўстрыі Red Bull 2010, 2011, 2016, 2022

Паводле сезонаў

Ружовым колерам пазначаны Гран-пры, якія не ўваходзілі ў афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1, жоўтым — тыя, што ўваходзілі ў перадваенны Еўрапейскі чэмпіянат

Год Пілот Канструктар Траса Справаздача
2022 Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапен Red Bull Каталунья Справаздача
2021 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача
2020 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача
2019 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача
2018 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача
2017 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача
2016 Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапен Red Bull Каталунья Справаздача
2015 Сцяг Германіі Ніка Росберг Mercedes Каталунья Справаздача
2014 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача
2013 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Ferrari Каталунья Справаздача
2012 Сцяг Венесуэлы Пастар Мальданада Williams-Renault Каталунья Справаздача
2011 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Каталунья Справаздача
2010 Сцяг Аўстраліі Марк Уэбер Red Bull-Renault Каталунья Справаздача
2009 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Brawn-Mercedes Каталунья Справаздача
2008 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Ferrari Каталунья Справаздача
2007 Сцяг Бразіліі Феліпі Маса Ferrari Каталунья Справаздача
2006 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Renault Каталунья Справаздача
2005 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача
2004 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача
2003 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача
2002 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача
2001 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача
2000 Сцяг Фінляндыі Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача
1999 Сцяг Фінляндыі Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача
1998 Сцяг Фінляндыі Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача
1997 Сцяг Канады Жак Вільнёў Williams-Renault Каталунья Справаздача
1996 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача
1995 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Benetton-Renault Каталунья Справаздача
1994 Сцяг Вялікабрытаніі Дэйман Хіл Williams-Renault Каталунья Справаздача
1993 Сцяг Францыі Ален Прост Williams-Renault Каталунья Справаздача
1992 Сцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсел Williams-Renault Каталунья Справаздача
1991 Сцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсел Williams-Renault Каталунья Справаздача
1990 Сцяг Францыі Ален Прост Ferrari Херас Справаздача
1989 Сцяг Бразіліі Айртан Сена McLaren-Honda Херас Справаздача
1988 Сцяг Францыі Ален Прост McLaren-Honda Херас Справаздача
1987 Сцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсел Williams-Honda Херас Справаздача
1986 Сцяг Бразіліі Айртан Сена Lotus-Renault Херас Справаздача
1982-85 Не праводзіўся
1981 Сцяг Канады Жыль Вільнёў Ferrari Харама Справаздача
1980 Сцяг Аўстраліі Алан Джонс Williams-Ford Харама Справаздача
1979 Сцяг Францыі Патрык Дэпае Ligier-Ford Харама Справаздача
1978 Сцяг ЗША Марыа Андрэці Lotus-Ford Харама Справаздача
1977 Сцяг ЗША Марыа Андрэці Lotus-Ford Харама Справаздача
1976 Сцяг Вялікабрытаніі Джэймс Хант McLaren-Ford Харама Справаздача
1975 Сцяг Германіі Ёхен Мас McLaren-Ford Монжуік-Парк Справаздача
1974 Сцяг Аўстрыі Нікі Лаўда Ferrari Харама Справаздача
1973 Сцяг Бразіліі Эмерсан Фіціпальдзі Lotus-Ford Монжуік-Парк Справаздача
1972 Сцяг Бразіліі Эмерсан Фіціпальдзі Lotus-Ford Харама Справаздача
1971 Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт Tyrrell-Ford Монжуік-Парк Справаздача
1970 Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт March-Ford Харама Справаздача
1969 Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт Matra-Ford Монжуік-Парк Справаздача
1968 Сцяг Вялікабрытаніі Грэм Хіл Lotus-Ford Харама Справаздача
1967 Сцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Lotus-Ford Харама Справаздача
1955-66 Не праводзіўся
1954 Сцяг Вялікабрытаніі Майк Хотарн Ferrari Педралбес Справаздача
1952-53 Не праводзіўся
1951 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo Педралбес Справаздача
1936-50 Не праводзіўся
1935 Германія Рудольф Карачыола Mercedes Ласартэ Справаздача
1934 Італія Луіджы Фаджыёлі Mercedes Ласартэ Справаздача
1933 Сцяг Манака Луі Шырон Alfa Romeo Ласартэ Справаздача
1931-32 Не праводзіўся
1930 Італія Акіле Варці Maserati Ласартэ Справаздача
1929 Сцяг Манака Луі Шырон Bugatti Ласартэ Справаздача
1928 Сцяг Манака Луі Шырон Bugatti Ласартэ Справаздача
1927 Сцяг Францыі Рабер Бенуа Delage Ласартэ Справаздача
1926 Італія Мео Канстанціні Bugatti Ласартэ Справаздача
1925 Сцяг Францыі Альбер Дзіва Delage Ласартэ Справаздача
1924 Сцяг Францыі Анры Сегрэйв Sunbeam Ласартэ Справаздача
1923 Італія Дарыа Рэста Talbot Сітжэс-Тэрамар Справаздача
1914-22 Не праводзіўся
1913 Іспанія Карлас дэ Саламанка Rolls-Royce Гвадарама Справаздача

Спасылкі