Грып | |
---|---|
| |
МКХ-10 | J10., J11. |
МКБ-10-КМ | J11.1 |
МКХ-9 | 487 |
МКБ-9-КМ | 487 і 487.8 |
OMIM | 614680 |
DiseasesDB | 6791 |
MedlinePlus | 000080 |
eMedicine | med/1170 ped/3006 |
MeSH | D007251 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грып (фр.: Grippe) — вострае інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў, якое выклікае вірус грыпа. Уваходзіць у групу вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Перыядычна распаўсюджваецца ў выглядзе эпідэмій і пандэмій. У цяперашні час выяўлена больш за 2000 варыянтаў віруса грыпу, якія адрозніваюцца паміж сабой антыгенным спектрам.
Выклікаецца ортаміксавірусамі A, B і C. Пачынаецца з катаральнага запалення верхніх дыхальных шляхоў. Неўзабаве далучаюцца гарачка, агульная інтаксікацыя, паражэнне сярэдніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Нярэдка бываюць бактэрыяльныя ўскладненні. Пасля хваробы застаецца працяглы тыпаспецыфічны імунітэт.
Вірус выдзяляюць на курыных эмбрыёнах. Сералагічны дыягназ устанаўліваюць па нарастанні цітру антыцел у РТГА, РЗК.
Да апошняга часу лячэнне было звычайна сімптаматычнае, у выглядзе гарачкапаніжальных, адхарквальных, і супракашлевых сродкаў, а таксама вітаміны, асабліва вітамін С у вялікіх дозах. Цэнтр CDC рэкамендуе пацыентам спакой, дастатковую колькасць вадкасці, пазбягаць курэння і спіртных напояў.
Для прафілактыкі выкарыстоўваюць жывую інактываваную і субадзінкавую вакцыны, хіміяпрэпараты, гама-глабулін.