Грэчка пасяўная | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Fagopyrum esculentum Moench (1794) | |||||||||||||||||||||
|
Грэчка пасяўная (Fagopyrum esculentum) — кветкавая травяністая расліна сямейства драсёнавых.
Грэчка пасяўная, грячыха, грачыха, грэча.
Аднагадовая расліна вышынёю 40—120 см. Сцябло прамое, пустое, рабрыстае, галінастае. Лісце сэрцападобна-трохвугольнае. Кветкі двухполыя, ружовыя, ружова-белыя, чырвоныя. Плод — трохгранны арэшак.
Патрабавальная да дрэнажавання, аднак добра расце нават на малаўрадлівых або кіслых глебах. Лішак угнаенняў, асабліва азотных, зніжае ўраджайнасць. Ва ўмовах Беларусі пры вырошчванні пасля збожжавых культур рэкамендаваныя дозы азотных угнаенняў не павінны перавышаць 30—45 кг/га (на лёгкіх глебах — 60 кг/га). Нягледзячы на здольнасць да хуткага росту і развіцця, грэчка слаба канкуруе з пустазельнай расліннасцю, таму ўсе прыёмы яе апрацоўкі павінны быць накіраваны на назапашванне і зберажэнне вільгаці і знішчэнне пустазелля. Але дарослыя расліны ўтвараюць зялёны полаг і эфектыўна зацяняюць глебу, таму прыдатны для барацьбы з пырнікам, чартапалохам, асотам, васільком) і іншым святлалюбным пустазеллем.
З’яўляецца раслінай кароткай вегетацыі (10 — 12 тыдняў). Аптымальныя кліматычныя ўмовы: прахалода і дастатковая вільготнасць. Тым не меней, грэчка адчувальна да неспрыяльных умоў надвор’я і хутка гіне пры тэмпературах ніжэй за 0 °C. Пасля палягання не вяртаецца ў вертыкальнае становішча. Высокія тэмпературы і сухое надвор’е падчас красавання могуць прывесці да абсыпання кветак і перашкодзіць выспяванню насення. Насенне можа захоўваць сваю ўсходжасць на працягу некалькіх гадоў, але для пасадкі лепш за ўсё выкарыстоўваць не старэйшае за 1 год.
Лепшыя папярэднікі: угнаеныя азімыя, зернебабовыя, абганяльныя і шматгадовыя травы. Карані грэчкі вылучаюць слабыя кіслоты, якія спрыяюць вызваленню з глебы фасфатаў, недаступных для іншых раслін, таму грэчка разглядаецца як адзіная вядомая прамежкавая культура, здольная мабілізаваць фосфар для атрымання ўраджаю наступных культур.
Радзімай культурных форм грэчкі з'яўляецца горны рэгіён, які ахоплівае Юньнань, захад Сычуані, і ўсходнія ўскраіны Тыбецкага плато. Згодна дадзеным генетыкі, яе даместыкацыя адбылася не пазней за 6 тысячагоддзе да н. э. Аднак археалагічныя знаходкі абпаленнага насення і рэштак пылку датуюцца не раней за 2 тысячагоддзе да н. э. Японскія археолагі сцвярджаюць, што носьбіты культуры Дзёмон вырошчвалі грэчку ўжо ў 6 600 г. да н. э.
У мінулым існавала думка, быццам бы грэчка стала вядома ў Еўропе толькі ў познім сярэднявеччы. Але пазнейшыя даследаванні пылку ў пластах торфу паказваюць, што яе вырошчваннем тут займаліся не пазней за 3 тысячагоддзе да н. э.. Хаця і ў невялікай колькасці, насенне грэчкі было знойдзена ў пластах XI — XII стст. пры раскопках у Гродна і Браславе.
Найбуйнейшымі сучаснымі вытворцамі і экспарцёрамі грэчневых круп у свеце з'яўляюцца Расія, Кітай і ЗША. У 2015 г. грэчка ў Рэспубліцы Беларусь апрацоўвалася на плошчы 12,3 тыс. га, ураджайнасць збожжа склала 9,1 ц/га.
Каштоўная крупяная культура. Добры меданос і сідэрат. Салома і адыходы крупяной вытворчасці ідуць на корм жывёле.