Дадэканес | |
---|---|
грэч. Δωδεκάνησα | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | больш за 160 |
Найбуйнейшы востраў | Родас |
Агульная плошча | 2 714 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 216 м |
Насельніцтва | 200 452 чал. (2005) |
Шчыльнасць насельніцтва | 73,86 чал./км² |
Размяшчэнне | |
36°22′23″ пн. ш. 27°13′05″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Эгейскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дадэканес (грэч. Δωδεκάνησα) (Паўднёвыя Спарады) — астравы ў Эгейскім моры, самыя паўднёвыя з астравоў, прыналежных Грэцыі. Размешчаны ў паўднёва-заходняга ўзбярэжжа паўвострава Малая Азія. Плошча 3,5 тыс. км². Вышыня да 1434 м (на в. Самас).
У адміністрацыйным стаўленні ўяўляе сабой ном у рэгіёне Паўднёвыя Эгейскія астравы. Насельніцтва 200 452 (2005).
Расліннасць прадстаўленая хмызнякамі, участкамі лясоў з дуба, хвоі, цыпрыса.
З галін гаспадаркі развіта рыбалоўства, здабыча губак, турызм. Маюцца шматлікія помнікі старажытнагрэчаскай культуры.