Далі́на — форма рэльефу, звычайна выцягнутай формы і выразна ніжэйшага ўзроўню, чым прылеглыя абшары, часцей за ўсё даліны ўзнікаюць у выніку эрозіі зямной кары рэкамі ці ледавікамі.
Пачатковай формай далін з’яўляюцца яры, што ўтвараюцца перыядычнымі вадатокамі.
У структуры даліны вылучаюць схілы і дно. У маладых далін дно бывае неразвітае і схілы падыходзяць да самай ракі.
Даліны дзеляцца:
Горная даліна — паніжэнне паміж двума горнымі хрыбтамі.
Даліна, якая падзяляе хрыбет ад аднаго схілу да другога, называецца папярочнай.