Дамен або надцарства — самы высокі ўзровень групоўкі арганізмаў у сістэме, якая ўключае ў сабе адно ці некалькі царстваў. Тэрмін быў прапанаваны ў 1990 годзе Карлам Вёзэ, які падзяліў усе жывыя арганізмы на тры дамены:
Найбольш радыкальнае разыходжанне ад папярэдніх сістэм заключалася ў тым, што бактэрыі былі падзелены на дзве групы (археі і эўбактэрыі), кожная з якіх была раўназначнай да эўкарыётаў.
Часам гэтыя тры дамены, а таксама вірусы (групу, што не мае рангу) аб'ядноўваюць у таксон біёта, ранг якога часам вызначаюць як «наддамен» ці «супердамен».
Апроч атрымаўшай шырокае прызнанне сістэмы Вёзэ, існуюць альтэрнатыўныя сістэмы груп вышэйшага ўзроўню, напрыклад: