Джына Роўлендс | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1930 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Edwin Myrwyn Rowlands |
Маці | Lady Rowlands |
Муж | John Cassavetes |
Дзеці | Nick Cassavetes, Alexandra Cassavetes і Zoe Cassavetes |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеактрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса, акцёрка |
Узнагароды |
Прэмія «Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую жаночую ролю (1978) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме (1987) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме (1992) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў міні-серыяле ці тэлефільме (2003) |
IMDb | ID 0001687 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вірджынія Кэтрын (Джына) Роўлендс (англ.: Virginia Cathryn «Gena» Rowlands, нар. 19 чэрвеня 1930, Мадысан, Вісконсін) — амерыканская актрыса, член акцёрскай дынастыі Касаветыс. Лаўрэат чатырох прэмій «Эмі», двух прэмій «Залаты глобус», а таксама намінантка на прэмію «Оскар».
Роўлендс вучылася ў каледжы, а затым ва Універсітэце Вісконсіна і атрымала акцёрскую адукацыю ў Акадэміі драматычнага мастацтва ў Нью-Ёрку. Яе дэбют на сцэне адбыўся ў нью-ёркскім «Правінстаўн Плейхаўзе», дзе яна пачынала працаваць яшчэ гардэробшчыцай. Да канца 1950-х гг. Джына грала выключна ў тэатры, у прыватнасці на Брадвеі. Яе дэбютам у кіно стала роля па кантракце з «Metro-Goldwyn-Mayer» ў фільме Жазэ Ферэра 1958 года «Высокая цана кахання».
Роўлендс была замужам за акцёрам і рэжысёрам Джонам Касаветысам, які зняў яе ў многіх сваіх фільмах, такіх як, напрыклад, «Глорыя» 1980 года, за ролю ў якім яна была намінаваная на «Оскар». Іх агульны сын Нік Касаветыс зняў Джыну Роўлендс ў многіх фільмах, у прыватнасці, у фільме «Зрываючы зоркі», знятым па сцэнарыі бацькі.
У Роўлендс чацвёра дзяцей. Актрысай таксама стала Аляксандра Касаветыс, а рэжысёрам — Зоі Касаветыс.