Джэрба | |
---|---|
ар. جربة | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 514 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
33°47′01″ пн. ш. 10°53′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Міжземнае мора |
Краіна | |
Вілает | Медзенін |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэ́рба (араб. جربة, лац.: Meninx) — востраў у Міжземным моры. Належыць дзяржаве Туніс.
Плошча — 514 км². Найбуйнейшы востраў ля міжземнаморскага ўзбярэжжа Афрыкі, размешчаны ў паўднёвай частцы заліва Габес.
Галоўны горад Хумт-Сук. Насельніцтва — каля 90 тысяч жыхароў, з іх 60 тысяч — у горадзе Хумт-Сук. Зараз на востраве жывуць у асноўным арабы і берберы, вялікая яўрэйская абшчына, якая існавала шмат стагоддзяў, практычна цалкам выехала ў Францыю і Ізраіль у другой палове XX стагоддзя. У горадзе знаходзіцца адна з найстарэйшых сінагог свету, Эль-Грыба.
Паверхня вострава плоская, раўнінная. Вырошчваюцца масліны, фінікі і інжыр. Крыніца вады — артэзіянскія калодзежы. Акрамя сельскай гаспадаркі насельніцтва займаецца рыбалоўствам, а таксама лоўляй губак.