У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Уэст.
Джэры Алан Уэст (англ.: Jerry Alan West; нар. 28 мая 1938) — амерыканскі баскетбаліст, усю сваю прафесійную кар’еру выступаў за клуб Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Лос-Анджэлес Лэйкерс». На Алімпійскіх гульнях 1960 года ў Рыме быў адным з капітанаў зборнай ЗША, якая выйграла залатыя медалі.
За час выступлення ў НБА Уэст 12 разоў выбіраўся ў першую і другую зборную ўсіх зорак НБА, 14 разоў удзельнічаў у матчы ўсіх зорак НБА, быў прызнаны самым каштоўным гульцом матчу ўсіх зорак у 1972 годзе і выйграў чэмпіёнскі тытул у тым жа годзе. Яму належыць рэкорд па сярэднім паказчыку набраных ачкоў у серыі плэй-оф — 46,3. Уэст уключаўся ў першыя чатыры зборныя ўсіх зорак абароны. Ён удзельнічаў у 9 фінальных гульнях НБА, а ў 1969 годзе быў названы самым каштоўным гульцом фіналу НБА, нягледзячы на тое, што яго каманда прайграла. У 1980 годзе Уэст быў уключаны ў баскетбольную Залу славы, а ў 1996 годзе быў названы адным з 50 найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі