Дзень Святога Патрыка

Дзень Святога Патрыка, Буэнас-Айрэс (Аргенціна).

Дзень Свято́га Па́трыка (ірл.: Lá Fhéile Pádraig) — культурнае і рэлігійнае свята, якое адзначаецца 17 сакавіка. Названае ў гонар Святога Патрыка (каля 385—461), заступніка Ірландыі.

Дзень святога Патрыка стаў афіцыйна адзначацца царквой на пачатку XVII стагоддзя. Яго святкуюць у каталіцкай, англіканскай, праваслаўнай і лютэранскай цэрквах. Акрамя згадкі пра самога Патрыка, у гэты дзень таксама адзначаецца прыход хрысціянства ў Ірландыю, а таксама культура ірландцаў у цэлым. Звычайна ў гэты дзень праводзяцца парады, фестывалі, кейлі, іх удзельнікі носяць зялёную вопратку альбо трыліснікі.

У Ірландыі, Паўночнай Ірландыі, Ньюфаўндлендзе і Лабрадоры, а таксама ў Мантсераце гэты дзень з’яўляецца афіцыйным святам.

Св. Святкаванне дня Патрыка ў Ірландыі

Зноскі

  1. Kevin Meethan, Alison Anderson, Steven Miles. Tourism, Consumption & Representation (англ.).
  2. Circles of Tradition: Folk Arts in Minnesota (англ.).
  3. Circles of Tradition: Folk Arts in Minnesota (англ.).

Спасылкі