Дон Жуан (опера)

Дон Жуан,
або Пакараны распуснік
італ.: Il dissoluto punito, ossia: il Don Giovanni
Кампазітар
Лібрэтыст Ларэнца да Понтэ
Мова лібрэта італьянская мова
Крыніца сюжэту Севільскі свавольнік і Дон Жуан
Жанр жартаўлівая меладрама, опера
Дзеяў 2
Год стварэння 1787
Першая пастаноўка 29 кастрычніка 1787
Месца першай пастаноўкі Саслоўны тэатр, Прага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дон Жуан, або Пакараны распуснік (KV 527, італ. Don Giovanni ossia Il dissoluto punito) — «вясёлая драма» (іт. dramma giocoso) у двух актах В. А. Моцарта на лібрэта Ларэнца да Понтэ.

Прэм’ера адбылася 29 кастрычніка 1787 годзе ў саслоўным тэатры ў Празе.

Гісторыя стварэння

Прага помніць поспех «Жаніцьбы Фігара», і ў лютым 1787 Моцарт падпісвае кантракт з тэатральным прадпрымальнікам Паскуале Бандзіні на складанне новай оперы для пражскага тэатру. Моцарт і да Понтэ працавалі лёгка, і прэм’ера прайшла, па сведчаннях самога Моцарта, «з самым гучным поспехам».

Прэм’ера

У прэм’еры прымалі ўдзел Луіджы Баса (Дон Жуан), Джузэпэ Лолі (Камандор, Мазета), Тэрэза Сапарыці (Донна Ганна), Антоніа Бальёні (Дон Атавіа), Катарына Мичелли (Донна Эльвіра), Фелічэ Панцыяні (Лепарэла), Тэрэза Бандзіні (Цэрліна).

Прэм’ера ў Вене адбылася 7 мая 1788 г. Для спектакля ў Вене былі дапісаныя 2 арыі і адзін дуэт; заключны ансамбль («Ultima scena») не выконваўся, і опера сканчалася смерцю Дона Жуана.

У прэм’еры прымалі ўдзел Франчэска Альбертарэлі (Дон Жуан), Франчэска Бузані (Камандор і Мазета), Алаізія Вебер (Донна Ганна), Франчэска Марэла (Дон Атавіа), Кацярына Кавальеры (Донна Эльвіра), Франчэска Бенуччы (Лепарэла), Луіза Мамбелі (Цэрліна).

Літаратура

  • Jahn, Michael: Wiener historischer Opernführer 9 (2010) und 11 (2010). Der Apfel, Wien, ISBN 978-3-85450-299-9 und 978-3-85450-511-2.
  • Kunze, Stefan: Mozarts Opern. Reclam, Stuttgart 1996, ISBN 3-15-010416-5.

Спасылкі

  1. а б в г д Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.