Дугі-Отак (харв.: Dugi Otok) — востраў у Харватыі, у цэнтральнай частцы Далмацыі. Плошча вострава — 114,44 км², даўжыня — 45 км, шырыня каля 5 км. Даўжыня берагавой лініі — 170,7 км. Самы высокі пункт — гара Вела Варта (337 м).
Дугі-Отак — самы вялікі і найбольш аддалены ад берага востраў цэнтральнай Далмацыі. Ляжыць насупраць Задара, аддзелены ад мацерыковага ўзбярэжжа астравамі Углян і Пашман. Востраў выцягнуты вузкай паласой з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, як і большасць астравоў цэнтральнай Далмацыі. Форма дала яму імя — па-харвацку «дугі отак» азначае «доўгі востраў».
Насельніцтва — 1772 чалавекі (2001), якія пражываюць у 12 прыбярэжных пасёлках. Самы вялікі з іх — Велі Рат.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Востраў}}. |