Дэметра | |
---|---|
стар.-грэч.: Δημήτηρ | |
| |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія і старажытнагрэчаская міфалогія |
Сфера ўплыву | глеба, фертыльнасць і сельская гаспадарка |
Пол | жанчына |
Бацька | Кронас |
Маці | Рэя |
Браты і сёстры | Гестыя, Аід, Зеўс, Пасейдон і Гера |
Дзеці | Персефона, Плутас, Amphitheus I, Калігенія, Arion, Despoina, Philomelus, Eubuleus, Chrysothemis, Dmia і Геката |
У іншых культурах | Цэрэра |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэметра (грэч. Δημήτηρ, таксама грэч. Δηώ) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня ўрадлівасці і земляробства. Без яе сілы нічога не расло бы на зямлі. Дэметра — другая дачка Кронаса і Рэі і маці Персефоны, жонкі Аіда. У рымскай міфалогіі аналагам Дэметры была Цэрэра, багіня ўрадлівай нівы. У позняй антычнасці культ Дэметры змешваецца з культам Кібелы. Дэметру бачылі ў сузор’і Дзевы.
Менавіта Дэметра навучыла людзей земляробству. Яна дала Трыпталему насенне пшаніцы, і ён першы ўзараў і засеяў поле. Затым, па наказе Дэметры Трыпталем абляцеў усе краіны міру на запрэжанай крылатымі змеямі калясніцы, і ўсюды вучыў людзей земляробству.